Зяўры́ць, зе́ўраць ’быць адкрытым (пра адтуліну)’ (ТСБМ, З нар. сл., Жыв. сл.). Рус. маск., заурал. зеврить ’сачыць’. Ад назоўніка зеўра ’адтуліна’ з адназоўнікавым дзеяслоўным суфіксам ‑i‑ti > ‑ыць (адлюстраваным у безнаціскным складзе як ‑аць). Параўн. зеў, ззяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нідарэ́йша ’нязграбны чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Няясна; відаць, аднолькавага паходжання з недарайда (гл.). Субстытуцыя суфіксаў ‑айда//‑эйиіа сведчыць пра магчымае балтыйскае паходжанне (вытворнае ад не ’не’ і daryti ’тварыць, утвараць’, параўн. бел. пачвара, польск. potwór і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Неабхолы, неапхолы ’які не дае ўсходаў (пра зерне)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да апхолы ’ўсхожы’, відаць, ад холіць ’песціць, даглядаць’ (< аб‑хо́ліць), літаральна Дагледжаны’; няяснасць зыходнай формы (аб‑ ці an‑) прымушае шукаць і іншыя рашэнні (запазычанне з літоўкай?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люхну́ць ’лінуць (пра вялікі дождж)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Да люх‑люх‑люх! — аб вадкасці, якая л’ецца (там жа). Параўн. плюх‑плюх! ’тс’, рус. пск., цвяр. люпа ’запэцканы, з мокрай часткай адзення ззаду’ ∼ лю́пать ’мачыць, пэцкаць граззю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахра́ жмут шэрсці’ (Нас.); ’кутасы ў хустцы’ (Бяльк.). Як думае Брукнер (гл. Фасмер, 1, 356), гэта — метатэза з во́рса ’ворс’. Супраць гэтага Фасмер (там жа). Няясна. Ці нельга думаць пра скарачэнне слова тыпу рус. дыял. вахрома́ ’бахрама’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аб’яго́рыць ’ашукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін.) < рус. объегорить або самастойна ад Ягор. Звязана з Юрʼеў або Ягораў дзень. Праабражэнскі, 1, 633; Унбегаун, BSL, 52, 172. Праабражэнскі думае пра кантамінацыю з обыграть, спасылаючыся на бел. аб’яхерыць ’ашукаць’ (Нас.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́куцянь ’дамасед’, ’спекулянт’ (Жыв. НС). Ад по- і кут (гл.) з суф. ‑янь/‑ень з экспрэсіяй непахвальнасці’ (Сцяцко, Афікс. наз. 241) пра чалавека, які сядзіць або хаваецца па кутах. Значэнне ’спекулянт’, магчыма, ад польск. pokątny ’патаемны; нелегальны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасава́ць ’гладзіць прасам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.). З польск. prasować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польскае слова узыходзіць да ням. pressen ’націскаць’ (гл. Фасмер, 3, 354), паводле Банькоўскага (2, 760), першапачаткова пра выцісканне алею, соку; друкаванне (1542 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)