Мярсіць ’імжыць’ (мядз., Сл. бел. фраз.). Да мараси (гл.). Няпоўнагалоссе — другаснае; адбылося, відаць, пад уплывам літ. merga ’ціхі дождж’, merguöt ’ціха ісці (пра дождж)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кілава́ты ’з грыжай’ (Касп., Некр., Мат. Гом., Мат. АС), ’з нарастамі на карэнні (пра капусту)’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Гл. кіла 1 і кілавы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірха́ць ’пець пісклявым голасам (пра маладых пеўнікаў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kirkauti ’тс’ (там жа, 465). Такім чынам, існуе імавернасць балтыйскага паходжання слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адбі́цца ’пакрыцца (пра кабылу)’ (Сцяц.), польск. (паўдн.-усх.) odbić się ’тс’ калька з літ. atsimùšti ’адбіцца, пакрыцца’ (гл. Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перачэ́ркнуць ’пераскочыць’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць. больш імаверна можна дапусціць генетычную сувязь з гукапераймальным імітатывам чэрні — пра хуткі рух, параўн. гродз. чэрхагіь ’чыркаць, запальваць запалкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ўны ’з зародкам (пра яйка)’ (міёр., Жыв. сл.), пе́ўнае (яйка), пе́ўнъя, пе́ўныя ’тс’ (лаг., кругл., беш., ЛА, 1), пе́ўный ’пэўны, сталы’ (Бяльк.). Гл. пэўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́круцень ’вяртлявы хлапец’ (Арх. Бяльк.). Ад по- і круцень, параўн. круцень ’вір’ (Яшк.), да круціцца, круціць (гл.). Параўн. яшчэ рус. по́верть ’пра легкадумнага чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамышлёны ’кемлівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад *пра‑ мысліць: апошняе, магчыма, з польск. przemyśleć ’прадумаць, абдумаць’. Параўн. яшчэ і польск. przemyślność ’кемлівасць, вынаходлівасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустазво́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ). Відаць, да пусты́ (гл.) і званіць у значэнні ’гаварыць, брахаць’, параўн. рус. дыял. пустазво́нка ’пра сабаку, які пастаянна брэша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагату́н ’той, хто любіць смяяцца’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ун ад рагата́ць (гл.); пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)