вы́клеіць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Абклеіць з усіх бакоў. Выклеіць сцены шпалерамі.

2. Разм. Расклеіць што‑н. для масавага азнаямлення. Выклеіць аб’явы, афішы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абро́жак, ‑жка, м.

Абл. Раменьчык, які надзяецца на шыю жывёле; нашыйнік. Для Рыжыка гаспадар зрабіў будку, купіў ланцуг і пашыў моцны аброжак з гужа. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязбо́льваючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад абязбольваць.

2. у знач. прым. Які служыць для абязбольвання. Абязбольваючыя сродкі.

3. Дзеепрысл. цяпер. незак. ад абязбольваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клакёр, ‑а, м.

У буржуазным тэатры — чалавек, наняты для таго, каб гучна апладзіраваць, крычаць, свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу п’есы, артыста.

[Фр. claqueur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Рэчыва ў выглядзе бясколерных крышталяў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці замест цукру для хворых дыябетам. Цукеркі на ксіліце.

[Ад грэч. xylon — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да купала. Купальнае перакрыцце.

купа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да купання. Купальны сезон. // Прызначаны для купання. Купальны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. купаць і купацца. Ах, якая пагода Для купання, загару! Ні расы на чынарах, Ні туману, ні хмары! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інду́ктар, ‑а, м.

1. Электрычная машына з ручным прыводам для атрымання пераменнага току. Тэлефонны індуктар.

2. Электрамагніт, які ўтварае магнітнае поле ў генератары пастаяннага току.

[Лац. induktor — пабуджальнік, узбуджальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Прыняць прызначаную колькасць грузу для перавозкі. Машыны загрузіліся зернем.

2. перан. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі. Загрузіцца работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць дрынкаць. Грыцко нечакана для ўсіх выцягнуў аднекуль вялікія, што аве[чак] стрыгуць, кожны, задрынкаў імі, заляскаў аб расчоску. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)