вандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа. Трэба часцей вандраваць па роднай краіне, трэба больш яе вывучаць! В. Вольскі. // Разм. Доўга хадзіць, ездзіць дзе‑н.; блукаць. Кожны дзень пасля школы.. [вучні] вандравалі па мястэчку. Чарнышэвіч. Усюды ў прысадах зелянелі ўжо вербы, за вёскаю на паплавах, у лужынах вады, вандравалі даўганогія буслы. Лупсякоў. // Разм. Пераходзіць ад аднаго да другога, з аднаго месца ў другое на працягу доўгага часу (аб прадметах, з’явах і пад.). З вуснаў у вусны вандравала навіна [аб прыездзе гасцей]. Бядуля.

2. Жыць, часта мяняючы месца жыхарства, пастаянна перамяшчацца; бадзяцца. Калектыў увесь час «жыў на калёсах», вандраваў па вёсках і мястэчках. «ЛіМ». Каб зарабіць, я летам з бацькам Па розных вёсках вандраваў. Журба.

3. Весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; начаваць. Першабытныя людзі не мелі сталага жыхарства і ўвесь час вандравалі з месца на месца групамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вільчык 1 ’верхні стык даху, страхі’ (КТС, БРС, Бяльк., Некр., Серб., Шушк., Сцяшк. МГ, Тарн., Інстр. I, шкл., КЭС; бых., парыц., Янк. Мат., Янк. I). Укр. палес. вільчык ’верх, грэбень саламянай страхі’. Рус. смал. вильчик ’грэбень страхі’. Да вільча́к (гл.).

Вільчык 2 ’часціна коміна на падстрэшшы’ (Буз.); ’франтон’ (ДАБМ); ’вяршыня дрэва’ (ветк., хойн., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу (па сумежнасці, па падабенству). Да вільчык 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блат, па бла́ту (БРС), блатны́. Рус. блат, блатно́й, укр. блатни́й. Слова, якое пранікла са зладзейскага арго. Мабыць, з польск. blat ’той, хто захоўвае па знаёмству і да т. п.’ < яўр.-ням. blat. Гл. Фасмер, 1, 172; Хрысціані, AfslPh, 32, 265; Трахтэнберг, Блат. муз., 182 і далей; Шанскі, 1, Б, 136. Некаторыя іншыя версіі гл. Фасмер, там жа. Параўн. яшчэ ўкр. дыял. блят (аб гэтым Рудніцкі, 153). Гл. таксама блатаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міног, мінога, мянёга ’рыбападобная жывёліна ручайная, марская, якая сваёй формай нагадвае вугра, Lampetra planeri L., Lampetra fluviatilis L., Lampetra mariae Berg.’ (ТСБМ, Інстр. II, ТС, Жук.; астрав., Сл. ПЗБ), ст.-бел. миногъ ’мінога’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. minóg ’тс’, якое з с.-в.-ням. niunouge ’дзевяцівокі’ — гэта рыба апрача вачэй мае збоку па адной ноздрыне і па сем жабравых шчылін (Булыка, Лекс. запазыч., 145; Варш. сл., 2, 991).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mrowie

н.

1. хмара, мноства; процьма;

mrowie tematów — мноства тэм;

2. дрыжыкі; мурашкі;

mrowie przechodzi перан. мурашкі па спіне бегаюць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

harmonogram, ~u

м. графік;

harmonogram dostaw — план-графік паставак;

harmonogram pracy — графік працы (работы);

według ~u — па графіку, паводле графіка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kabel

kab|el

м.

1. кабель;

kabel telefoniczny — тэлефонны кабель;

nadawać ~em — перадаваць па кабелі;

2. мар. кабельтаў (185,2 м)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

usposobienie

usposobieni|e

н.

1. характар;

złe ~e — кепскі характар;

być z ~a cholerykiem — быць па характары халерыкам;

2. настрой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozproszyć się

rozproszy|ć się

зак. рассеяцца, разысціся;

wycieczka ~ła się po terenie wystawy — экскурсанты разышліся (рассеяліся) па тэрыторыі выставы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

porządek, ~ku

porząd|ek

м. парадак;

~ek dzienny — парадак дня;

po ~ku — па парадку;

wszystko w ~ku — усё ў парадку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)