гетэразіго́тнасць

(ад гетэразігота)

уласцівы якому-н. арганізму стан, пры якім яго гамалагічныя храмасомы маюць розныя формы (алелі) таго ці іншага гена або адрозніваюцца ўзаемаразмяшчэннем генаў (параўн. гомазіготнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідрамо́дуль

(ад гідра- + модуль)

1) паказчык расходу вады на адзінку плошчы за пэўны прамежак часу;

2) шчыт з выразам пэўнай формы для вымярэння сярэдніх расходаў вады ракі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аванбе́к

(фр. avant-bec, ад avant = наперадзе + bec = выступ)

перасоўнае металічнае мацаванне замкнёнай цыліндрычнай або авальнай формы; выкарыстоўваецца пры шахтавых работах у нястойкіх пародах і пад рэчышчамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́рда

(фр. garde)

металічная пласцінка выпуклай формы на дзяржанні шпагі, рапіры або дужка на дзяржанні шаблі для абароны рукі ад ранення ў час фехтавання і ў паядынку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

монацэнтры́зм

(ад мона- + цэнтр)

тэорыя ў антрапалогіі аб паходжанні чалавека сучаснага тыпу і людскіх рас ад адной формы выкапнёвага чалавека ў адной вобласці зямнога шара (проціл. поліцэнтрызм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

купа́йла

1. Мокрае месца; лужа (Ст.-дар.).

2. Месца, дзе купаецца свіння ў гразі (Стол.).

3. Ямка круглай формы на пяску, на засеяным полі, якую выграблі куры (Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Каўшы́н ’збан’. Іменна ў такой форме гэта лексема сустракаецца ў некаторых бел. гаворках (агляд гл. у Лаўчутэ, Сл., 39). Гэта запазычанне з літ. мовы мае крыніцай літ. формы *kaušinas, *kaušynas ’вялікі збан’ (у аснове ляжыць форма kaušas ’коўш’). Гл. Лаўчутэ, там жа; Фасмер, 2, 397–398. Такім чынам, формы тыпу кадшый трэба разглядаць як зыходныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазьме́ліць ’сцягнуць, узяць’ (Касп.). Да *вазьмеля, *вазьмель ’той, хто возьме, не пытаючыся’, да асабовай формы вазьму або возьме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліва́рве́ра, лівольвір, лівальвёрт, ліворвэр — скажоныя (у выніку, дысіміляцыі) народныя формы лексемы рэвальвер (Мядзв., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́рацца ’бароцца’ (Касп.), ’бадацца’ (Сцяшк. МГ), бо́рыцца (Нас.), бо́ріцца (Бяльк.). Гл. баро́цца. Формы тыпу бо́рацца маюць секундарны націск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)