адзін з відаў бяздымнага пораху на аснове нітратаў цэлюлозы, пластыфікаваных нітраэфірамі. Звычайны састаў балістытаў: 50—60% калаксіліну і 25—40% нітрагліцэрыну (нітрагліцэрынавы порах), дыэтыленгліколь дынітрату (дыгліколевы порах) ці іх сумесі. У балістыты ўводзяць да 10% парашку алюмінію ці магнію (для вырабу цвёрдага ракетнага паліва), таксама стабілізатары (цэнтраліты), каталізатары гарэння (солі ці аксіды металаў), тэхнал. дабаўкі (вазелінавае масла, воск). Атрымліваюць балістыты змешваннем кампанентаў з вадой; пасля яе аддзялення сумесь апрацоўваюць пры пэўнай тэмпературы і ціску на вальцах. Пры гарэнні балістыты не дэтануюць, але пры павольным тэрмічным раскладанні могуць самазагарацца. Балістыты ўпершыню атрыманы А.Нобелему 1888. Выкарыстоўваюцца ў ствольнай агнястрэльнай зброі, як цвёрдае ракетнае паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ Ларыса Канстанцінаўна (н. 20.1.1913, Мінск),
бел. танцоўшчыца, балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Дачка К.А.Алексютовіча. Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—28), адначасова працавала ў балетнай трупе т-ра. З 1928 артыстка Бел. аб’яднання муз., эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1937—41 — Ансамбля бел.нар. песні і танца Бел. філармоніі. У 1950—73 балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Бел. харэагр. вучылішча. Ставіла танцы ў драм. спектаклях. Стварыла шэраг сцэнічных танцаў на традыц.аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ Кузьма Андрыянавіч (28.12.1904, в. Кандакова Цвярской вобл., Расія — 13.3.1978),
савецкі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1964; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР, адначасова з 1959 у Ін-це тонкай хім. тэхналогіі. Асн.навук. даследаванні па сінтэзе і распрацоўцы прамысл. тэхналогій новых высокамалекулярных злучэнняў, асабліва тэрмаўстойлівых крэмнійарган. палімераў, і матэрыялаў на іх аснове для электратэхн., лакафарбавай і буд. вытв-сці. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1950, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКО́ЛЬ,
від кароткатэрміновага крэдыту, які выдаецца банкам на няпэўны тэрмін з прадастаўленнем пазычальніку права выкарыстоўваць гэты крэдыт паступова. Выдаецца па першым патрабаванні крэдытора. Выкарыстоўваецца банкамі для падтрымання неабходнага ўзроўню іх ліквіднасці. Анколь, як правіла, забяспечваецца залогам тавараў, вэксаляў і каштоўных папер. Ад звычайнай пазыкі адрозніваецца тым, што сума доўгу і сума забеспячэння маюць бягучы характар і па патрабаванні кожнага з бакоў у любы момант можа быць спынены. Пазычальнік плаціць банку працэнты толькі за фактычна ўзятыя сумы. У знешнім гандлі анколь прадугледжвае пастаўку тавару з фіксацыяй цаны, якая вызначаецца на аснове каціроўкі адпаведнай біржы ў выбраныя пакупніком дні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РБЕР (Barber) Сэмюэл (9.3.1910, Уэст-Чэстэр, штат Пенсільванія, ЗША — 23.1.1981),
амерыканскі кампазітар. Скончыў Муз.ін-т Кёртыс у Філадэльфіі (1928), выкладаў у ім (1939—41). Выступаў як спявак і дырыжор. Сталыя творы Барбера спалучаюць рысы рамантызму і неакласіцызму. Асн.тв.: оперы «Ванеса» (1958), «Антоній і Клеапатра» (1966), камерная «Партыя ў брыдж» (1959); балет «Змяінае сэрца» (1946, 2-я рэд. 1947; на яго асновеарк. сюіта «Медэя»); кантата «Малітва К’еркегора» (1954); 2 сімфоніі; Адажыо для стр.арк.; канцэрты з арк. для фп., скрыпкі, віяланчэлі; камерна-інстр. ансамблі; саната для фп.; хары; цыклы песень на сл. Дж.Джойса і Р.М.Рыльке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГНАСТЫ́ЧНЫ ЦЭНТР,
медыцынская ўстанова, якая ажыццяўляе абследаванне насельніцтва на аснове канцэнтрацыі і выкарыстання найноўшых сродкаў і метадаў дыягностыкі. Забяспечвае неабходны аб’ём і ўзровень дыягностыкі, комплексную кансультацыю спецыялістаў любога профілю. Структура Д.ц.: кансультацыйнае аддзяленне і 6 дыягнастычных — лабараторна-дыягнастычнае (праводзяцца біяхім., імуналагічныя, мікрабіял. і інш. даследаванні), эндаскапічнае (вызначаецца стан унутр. полых органаў — страўніка, жоўцевага пузыра, бронхаў і інш.), функцыян. дыягностыкі (даследаванні сэрца і сасудаў), ультра-гукавых даследаванняў унутр. органаў, прамянёвай дыягностыкі з камп’ютэрнай тамаграфіяй, клінічнай патамарфалогіі. На Беларусі першы Д.ц. адкрыты ў 1989 у Мінску.
А.В.Таўкачоў.
Дыягнастычны цэнтру Мінску. 1. Ультрагукавое даследаванне сэрца. 2. Камп’ютэрнае даследаванне галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЗМ, харвацкае адраджэнне,
грамадска-паліт. і культ. рух 1830—40-х г.у Харватыі, Славоніі і інш.паўд.-слав. землях, абумоўлены працэсам складання харвацкай нацыі. Ідэолагі І. лічылі паўд. славян і некаторыя неслав. народы нашчадкамі стараж.ілірыйцаў (адсюль назва руху), ставілі бліжэйшай мэтай іх літ.-моўнае аб’яднанне на аснове харвацкай мовы як перадумову будучага паліт. аб’яднання (стварэння аўтаномнага краю Ілірыя ў складзе федэратыўнай манархіі Габсбургаў). Дзеячы І. выдавалі газеты і стваралі л-ру на харвацкай мове, патрабавалі ад аўстр. ўрада забеспячэння аўтаноміі Харватыі і Славоніі. Дзякуючы намаганням дзеячаў І. ў 1847 харвацкая мова была прызнана афіцыйнай у Харватыі і Славоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАНЕЗІ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з аўстранезійскіх моў (малайска-палінезійская галіна). З 1945 афіц. мова Інданезіі. Дыялектаў не мае. І.м. — працяг і развіццё ў Інданезіі малайскай мовы, фаналагічны і грамат. строй якой, а таксама лексіка складаюць яе аснову.
Уфанет. складзе 6 галосных, 4 дыфтонгі і 18 зычных, што ўтвараюць апазіцыю па глухасці — звонкасці. Большасць карэнных марфем двухсастаўныя. У лексіцы шмат запазычанняў з яванскай, суданскай, нідэрландскай, англ., араб. моў. Грамат. і лексічныя формы склаліся да канца 1960-х г., арфаэпічныя — выразна не акрэслены. Пісьменства з пач. 20 ст. на асновелац. алфавіта.
Літ.:
Грамматика индонезийского языка. М., 1972;
Кондрашкина Е.А. Индонезия: Языковая ситуация и языковая политика. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛСА́Т (англ. INTELSAT ад International Telecommunication Satellites міжнар. сувязныя спадарожнікі),
міжнародная арг-цыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі. Створана ў 1964 у ЗША. З 1973 наз. таксама «ІТСО». У арг-цыю ўваходзяць больш за 140 краін І. належыць аднайм. сістэма касм. сувязі (тэлеф., тэлеграф., факсімільная сувязь, перадача даных і рэтрансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм) на асновеаднайм.ШСЗ (24 спадарожнікі, 1997); больш за 200 наземных станцый, больш за 600 ліній сувязі. Рэспубліка Беларусь карыстаецца (на правах арэнды) сістэмай касм. сувязі І. для перадачы сігналаў шматканальнай тэлефаніі і даных сеткі Інтэрнет, магчымы таксама прыём тэлевізійных праграм з ШСЗ І.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРАТЫ́Ў (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне асоб на роўнапаявой аснове для сумеснай вытв-сці, збыту, закупкі, спажывання тавараў і аказання паслуг, буд-ва жылых дамоў і інш.Засн. на асабістым прац. удзеле сваіх членаў, выкарыстанні ўласнай або арандаванай маёмасці. Вышэйшы орган кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (у буйных К. — праўленне), зацвярджае ўтварэнне і размеркаванне даходаў (каштарыс). Адрозніваюць К.: вытворчыя (вырабляюць прадукцыю, выконваюць работы, прадастаўляюць платныя паслугі прадпрыемствам, арг-цыям, грамадзянам), спажывецкія (забяспечваюць патрэбы сваіх членаў і інш. грамадзян угандл., быт. абслугоўванні і інш.), пасрэдніцкія (заняты ў сферы абарачэння, арг-цыі абмену, размеркавання і выкарыстання матэрыяльных даброт, садзейнічаюць пасрэдніцтву) і інш.