ХА́РЫН Юрый Сямёнавіч (н. 17.9.1949, с. Зыранскае Томскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Томскі ун-т (1971). З 1975 у БДУ (з 1988 заг. кафедры). Адначасова з 2000 дырэктар Нац.н.-д. цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы, статыст. аналізе даных і мадэліраванні, распазнаванні вобразаў. Развіў тэорыю рабаснага (устойлівага) статыст. распазнавання вобразаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Робастность в статистическом распознавании образов. Мн., 1992;
Устойчивость в кластер-анализе многомерных наблюдений. Мн., 1998 (разамз Я.Я.Жуком);
Математические основы криптологии. Мн., 1999 (разамз В.І.Бернікам, Г.В.Мацвеевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЎЛО́ЎСКІ Міхаіл Дамінікавіч (н. 29.9.1930, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1959). З 1959 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі, з 1964 у Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі. З 1967 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па праблемах энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій для радыёэлектронікі і прыладабудавання, тэарэт. асновах мікрамініяцюрызацыі радыёэлектронных вырабаў і інш.
Тв.:
Ультразвуковая очистка РЭА и приборов. Мн., 1984 (разамз Я.П.Фастаўцом, В.М.Алефірэнкам);
Ультразвуковая пайка в радио и приборостроении. Мн., 1985 (разамз У.У.Клубовічам, У.Л.Лапіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУБА́НАЎ Канстанц ш Дзмітрыевіч (н. 18.9.1934, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне экалогіі і лесазнаўства. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1964 у Бярэзінскім біясферным запаведніку (з 1968 нам. дырэктара). З 1971 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах уздзеяння антрапагенных нагрузак на лясныя экасістэмы, запаведныя тэрыторыі, зялёныя насаджэнні ў гарадскіх умовах; вывучэнні ўплыву асушальнай меліярацыі на лясныя насаджэнні Бел. Палесся.
Тв.:
Ландшафтно-экологические исследования Белорусского Полесья. Мн., 1979 (разамз В.Н.Кісялёвым);
Природная среда в зонах влияния промышленных центров. Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1989 (разамз В.Н.Кісялёвым. А.В.Бойкам);
Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМАКО́Ў Аляксандр Мікітавіч (н. 14.3.1948, Мінск),
бел. фізік. Канд.фіз.-матэм.н. (1981). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам, дыягностыцы плазмы, радыяцыйнай плазмадынаміцы. Устанавіў эразійную прыроду ініцыіравання імпульсных прыпаверхневых аптычных разрадаў у газах, прапанаваў эфектыўныя спосабы генерацыі лазернай эразійнай плазмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Спектроскопические исследования импульсных лазерных приповерхностных плазменных образований и волн поглощения (разамз Л.Я.Мінько, А.А.Бакеевым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 51, № 3;
Многоимпульсный приповерхностный оптический разряд как эффективный источник эрозионной плазмы (разамз М.А.Босакам) // Pubi. Astron. Obs. Belgrade, 1998. № 61.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬКЕ́ВІЧ Валянцін Браніслававіч (10.12.1945, Мінск — 31.1.2001),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1969 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1980 нам. дырэктара). Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найб. эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі.
Тв.:
Биоэлектрическая активность головного мозга под влиянием гипобаротерапии у больных мигренью (разамз Г.І.Аўсянкінай, К.А.Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 20;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫН Уладзімір Міхайлавіч (н. 7.2.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1981), праф. (1988). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі). З 1991 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях электрафізіялогіі і ксенабіялогіі расл. клеткі, выкарыстанні метадаў фізіка-хім. біялогіі ў даследаваннях на клетачным і мембранным узроўні механізмаў паступлення мінер. рэчываў, хім. рэгуляцыі, фізіялогіі імабілізаваных расл. прэпаратаў.
Тв.:
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разамз В.М.Іванчанкам, С.Г.Галакціёнавым);
Регуляция ионного транспорта через мембраны растительных клеток. Мн., 1991 (разамз А.І.Саколікам, А.П.Кудрашовым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБА́ЦКІ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.8.1956, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1999), дац. (1989). Скончыў БДУ (1978), дзе і працуе (з 1991 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Адначасова ў 1989—95 у Мін-ве адукацыі Беларусі (з 1992 нач. упраўлення). Навук. працы па стварэнні карпаратыўных інфарм. сістэм, праблемах інфарм. і камунікацыйных тэхналогій і выкарыстанні іх у інфарматызацыі працэсаў адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНА́ЕЎ Іван Васілевіч (12.11.1930, в. Верхнія Савінкі Тульскай вобл., Расія — 29.5.2002),
бел. вучоны ў галіне гідрамеліярацыі. Д-ртэхн.н. (1989). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1999). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1954). З 1978 у Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства (заг. лабараторыі). З 1997 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы мадэлей тэхніка-эканам. разліку параметраў меліярац. сістэм з прыродаахоўнымі мерапрыемствамі, інж. схем і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя пры водагасп. буд-ве.
Тв.:
Мелиорация и охрана природы. М., 1985 (разамз Б.С.Маславым);
Экологические совершенные мелиоративные системы. Мн., 1986;
Осушительные системы XXI века. М., 1999 (разамз Б.С.Маславым).
расійскі фізік-тэарэтык. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар.з 1953). Чл. акадэмій і навук. т-ваў інш. краін. Скончыў Маскоўскі ун-т (1938). З 1940 у Фіз. ін-це Рас.АН. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, тэорыі выпрамянення, крышталяоптыцы, тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, радыёфізіцы, фізіцы плазмы, гама- і радыёастраноміі, астрафізіцы касм. прамянёў, праблемах высокатэмпературнай звышправоднасці і інш. Пабудаваў квантавую тэорыю эфекту Чаранкова—Вавілава (1940), прапанаваў фенаменалагічную тэорыю сегнетаэл. з’яў (1945), прадказаў пераходнае выпрамяненне (разамз І.М.Франкам; 1945), распрацаваў паўфенаменалагічныя тэорыі звышправоднасці (разамз Л.Д.Ландау; 1950) і звышцякучасці (разамз Л.П.Пітаеўскім; 1958). Даследаваў праблемы квазараў, пульсараў, нейтронных зорак, чорных дзір, эксперым. праверкі агульнай тэорыі адноснасці і інш. Удзельнічаў у работах па стварэнні тэрмаядзернай зброі ў СССР. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэмія СССР 1953, Вял. залаты медаль імя М.В.Ламаносава Рас.АН 1995.
Тв.:
Распространение электромагнитных волн в плазме. М., 1967;
О теории относительности: Сб. ст.М., 1979;
Теоретическая физика и астрофизика. М., 1987;
О физике и астрофизике. 2 изд. М., 1992.
Літ.:
Андреев А.Р. и др. В.Л.Гинзбург // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛІН Уладзімір Аляксеевіч (н. 20.1.1913, Масква),
расійскі вучоны ў галіне энергетыкі і цеплафізікі, дзярж. дзеяч. Акад.Рас.АН (1962, чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1936). Працаваў у Бюро прамацечнага котлабудавання, Маскоўскім энергет. ін-це (з 1952 праф.). З 1955 нам. старшыні Дзярж.к-та па новай тэхніцы пры СМСССР, у 1955—62 заг. аддзела ЦККПСС, у 1963—65 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1965—88 нам. старшыні СМСССР, старшыня Дзярж.к-таСССР па навуцы і тэхніцы, акад.-сакратар Аддз. фізіка-тэхн. праблем энергетыкі АНСССР. Навук. працы па цеплафіз. уласцівасцях розных рэчываў (у т. л. вады і пары), тэрмадынамічных уласцівасцях цвёрдых рэчываў пры высокіх т-рах, па стварэнні МГД-генератараў. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976.
Тв.:
Термодинамические свойства газов. М., 1953 (у сааўт.);
Тяжелая вода. М.; Л., 1963 (у сааўт.);
Исследование термодинамических свойств веществ. М.; Л., 1963 (разамз А.Я.Шэйндліным);
Термодинамика растворов. 2 изд. М., 1980 (разамз А.Я.Шэйндліным, Э.Э.Шпільрайнам);
Техническая термодинамика. 4 изд. М., 1983 (разамз В.У.Сычовым, А.Я.Шэйндліным).