ко́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Нар.-паэт. Памянш.-ласк. да каса 1; невялічкая каса. Каса ж мая, косачка, каса русая! Часала я косачку дзевятнаццаць год. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малачко́, ‑а, н.
1. Ласк. да малако (у 1 знач.).
2. Спец. Пажыўнае рэчыва, якое ўтвараецца ў валляку некаторых птушак або ў асобных залозах насякомых для кармлення птушанят, лічынак. Пчалінае малачко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́ўка, ‑і, м.
Разм. Памянш.-ласк. да салавей. Зацёхкаў салоўка, зязюля лічыла на сонных палянках прыморскія дачы. Вялюгін. Салоўка пяе адвечную песню кахання, і трэлі яго нясуцца па ўсім лузе. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свато́к, ‑тка, м.
Памянш.-ласк. да сват. [Чарнавус:] — Сапраўды, калі пачнуць усе так будавацца, як вось гэты мой сваток, дак.. што атрымаецца, не вёска, а старажытнае нешта, усім людзям на смех. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бутэ́ліца, ‑ы, ж.
Разм. Ласк. да бутэлька. З далёкіх вёсак прыязджаюць да.. [краўца] людзі не з пустымі рукамі, а з бутэліцаю самагону, каб мець прыемнасць выпіць яго ў кампаніі з Самабылем. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́кавінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да ракавіна (у 1, 2 знач.); невялікая ракавіна. Разам з каменьчыкамі пясчанае дно акварыума ўсцілаюць малыя і большыя ракавінкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піражо́к, ‑жка, м.
1. Памянш.-ласк. да пірог.
2. Маленькі пірог. З кашы .. [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала на скавародцы. Колас. Брат схапіў піражок абедзвюма рукамі, нібы баяўся, што яго адбяруць. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скры́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да скрынка.
2. Шкатулка. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, пакрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да спружына; невялікая спружына. Дзяўчына, што стаяла за прылаўкам, уставіла ў дзірачку на баку мядзведзя ключык і пакруціла спружынку. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тва́рык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)