ПУ́НСКІЯ,
род татарскіх царэвічаў у ВКЛ. Паходзілі ад царэвіча Енбек-салтана, сына Халек-салтана — пляменніка Шах-Ахмата, апошняга хана Вялікай (Заволжскай) Арды, які ў пач. 16 ст. ў якасці ганаровага палонніка знаходзіўся ў ВКЛ. Енбек-салтан упамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528. У 1542 Жыгімонт I Стары на просьбу «царэвіча Пунскага» аб маёнтку загадаў выдаваць яму штогод замест ранейшых 50 ужо 100 коп грошай. У гэты час Енбек-салтан з сям’ёй атрымаў землі ў Пунскай воласці каля Аліты і маёнтак Калдычэва ў Навагрудскім ваяв. Меў сыноў — Іслама, Цімура і Селіма, якія выкарыстоўвалі і княжацкі тытул. Як і царэвічы Астрынскія, П. не ўваходзілі ў склад татарскіх харугваў, а мелі права (як князі і паны) з’яўляцца са сваім атрадам непасрэдна да гетмана. Унукі Енбек-салтана захавалі княжацкі тытул, а тытул царэвічаў П. ператварыўся ў прозвішча. У 18 ст. гэты род, верагодна, згас.
В.С.Пазднякоў.
т. 13, с. 124
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wide3 [waɪd] adv.
1. шыро́ка; ца́лкам;
Open the window wide, please! Адчыні акно насцеж, калі ласка!
2. далёка;
wide apart на вялі́кай адле́гласці адзі́н ад аднаго́;
wide of the truth далёка ад пра́ўды
♦
with wide open eyes здзі́ўлена, са здзіўле́ннем
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
widely [ˈwaɪdli] adv.
1. шыро́ка;
widely known шырокавядо́мы;
He travelled widely. Ён шмат ездзіў.
2. далёка, на вялі́кай адле́гласці; з вялі́кімі праме́жкамі;
widely scattered раскі́даныя далёка адзі́н ад аднаго́
3. зна́чна, мо́цна;
differ widely рэ́зка разыхо́дзіцца (у поглядах, думках і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лорд-ка́нцлер
(англ. Lord Chancellor)
адна з высокіх службовых асоб у Англіі — член урада і старшыня палаты лордаў, які выконвае функцыі міністра юстыцыі, кіраўніка Вярхоўнага суда; захавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вашынгто́нія
(н.-лац. washingtonia, ад Washington = назва штата ў ЗША)
веералістая пальма з тоўстым ствалом і вялікай кронай, пашыраная ў ЗПІА і Мексіцы; вырошчваецца як дэкаратыўная на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бацьказабо́йца, ‑ы, м. і ж.
Забойца свайго бацькі. Але адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі, толькі калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на сваіх або бацьказабойцу. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) каму‑н. у доўг, адпусціць (адпускаць) што‑н. у крэдыт. Крэдытаваць пакупнікоў. Крэдытаваць вялікай сумай.
2. Адпусціць (адпускаць) каму‑н. крэдыты (у 3 знач.). Крэдытаваць будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́куп 1, ‑у, м.
Закупка чаго‑н. у вялікай колькасці. Дзяржаўны закуп сельскагаспадарчых прадуктаў.
за́куп 2, ‑а, м.
У Кіеўскай Русі і ў Вялікім княстве Літоўскім — селянін, які атрымаў пазыку ў землеўладальніка і трапіў да яго ў залежнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вазі́ць, важу, возіш, возіць; незак., каго-што.
1. Дастаўляць, перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспарту. Вазіць пасажыраў. □ Дзень пры дні.. [Леапольд Гушка] вазіў каменне.. на шашу. Чорны.
2. Катаць. Вазіць дзяцей на аўтамабілі.
•••
Вазамі вазіць — вазіць у вялікай колькасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастры́чнік, ‑а, м.
1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.
2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)