рэшткі стараж. горада (гарадзішча, могільнік) на в-ве Б’ёркё ў паўн.-ўсх. частцы воз. Меларэн (Швецыя). Горад заснаваны каля 800, знішчаны пажарам каля 975. Складаўся з замка на скале і вакольнага горада. На могільніку даследавана больш за 1200 пахаванняў (большасць курганныя), у т. л. багатых гараджан з рабынямі, коньмі, зброяй, каштоўнымі ўпрыгожаннямі, начыннем і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАРДЭ́НСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора каля паўн. падножжа хрыбта Капетдаг, у Туркменіі, за 19 км на Пд ад г.п. Бахардэн. Даўж. 250 м, глыб. 69 м. Гал. грот завалены каменнымі глыбамі, ёсць карставыя варонкі; ніжні грот заняты праточным воз. Коу-Ата з тэрмальнай (34—77 °C) серавадароднай вадой. Спелефауна: лятучыя мышы, грызуны, птушкі, каля 50 відаў беспазваночных. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАГАЛО́ВАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел, за 1,5 км на ПдЗ ад воз.Вял. Швакшты. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,82 км. Схілы катлавіны забалочаныя, пад лесам, берагі сплавінныя. Бяссцёкавае. У выніку меліярацыі ўзровень вады панізіўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 3 км на ПнУ ад г.п. Варапаева. Пл. 0,22 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 6 м. Пл. вадазбору 1,15 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, берагі забалочаныя. Слаба зарастае. Злучана пратокай з воз. Азерцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬПАКА́,
млекакормячае з роду ламаў, сям. вярблюдавых. Свойская жывёла высакагорнай (4200 м над узр. м.) зоны Цэнтр. Андаў Паўд. Амерыкі (мяжа Перу і Балівіі); цэнтр альпакаводства каля воз. Тытыкака. Паходжанне дакладна невядома.
Афарбоўка бурая або чорная. Галава кароткая. Корміцца расліннасцю. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Гадуюць дзеля каштоўнай шэрсці (1,1—1,25 кг раз у 2 гады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУ́ТА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута на ПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Даліна шыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100—150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЛ-РО́ЯЛ
(Isle Royale),
нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз. Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс.га, у т. л. 54 тыс.га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАБРО́ГІ
(лац. Allobroges),
кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). Алаброгі выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э. падпарадкаваны рым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія Нарбонская Галія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЬЦЗЯ́Н,
рака на ПдУ Кітая, у бас.р. Янцзы. Даўж. каля 760 км, пл.бас. каля 82 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна на Пн у міжгорнай даліне, упадае ў воз. Паянху. Асн. прытокі: Юаньшуй, Цзіньцзян, Ляашуй (левыя). Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2300 м³/с. На Ганьцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 207 км². Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна трапецападобная, у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае.