зерне, здробненае зернедрабілкамі або на млыне без спец. ачысткі. Здрабняюць пераважна зерне з цвёрдай абалонкай — ячмень, проса, сорга, сухую кукурузу, віку, гарох і інш. Выкарыстоўваецца ў кармленні с.-г. жывёл, у рацыён уключаюць сумесі Дз. з сакаўнымі кармамі, а таксама Дз. дражджаваную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНФАРМА́ЦЫЯ (ад дэз... + інфармацыя),
ілжывая, заведама няправільная інфармацыя; свядомае распаўсюджванне скажоных звестак, паведамленняў для дасягнення паліт., ваен. і інш. мэт, увядзення ў зман праціўніка, пазбаўлення правільнай арыентацыі людзей, тых абоінш. сіл, арг-цый у бягучых падзеях паліт. жыцця (гл. таксама Дэзарыентацыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФІБРА́ТАР (ад дэ... + лац. fibra валакно),
апарат для прыгатавання драўнянай масы пры вытв-сці драўняна-стружкавых пліт, паперы і інш. Рабочыя органы — нерухомы і рухомы метал. дыскі, паміж якімі сціраецца папярэдне прапараная здробненая драўніна, атрыманая на рубільных машынах з балансаў або адходаў лесапілавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГРУ́ЗЧЫК КАРМО́Ў,
машына для транспартавання і мех. загрузкі сухіх і вільготных кармоў у бункеры-сілкавальнікі паточных ліній, у бункеры раздатчыкаў кармоўабо ў інш. ёмістасці. Бываюць навясныя, паўнавясныя, прычапныя і самаходныя. З.к. на шасі аўтамабіляў маюць бункеры ўмяшчальнасцю ад 3 да 8 м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗЗЕ,
частка Каўказа, якая ляжыць на Пд ад Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вял. Каўказа. Уключае б.ч.паўд. схілу Вял. Каўказа, Калхідскую і Кура-Араксінскую нізіны, Закаўказскае нагор’е, Талышскія горы і Ленкаранскую нізіну. У межах З. размешчаны асн.ч. Грузіі, Арменіі і Азербайджана.
выдаленне са святлоадчувальнага слоя фатаграфічных матэрыялаў рэшткаў галоіднага серабра, не ўзноўленага ў час праяўлення фатаграфічнага. Садзейнічае працяглай захаванасці фатагр. відарысаў. Ажыццяўляецца з дапамогай раствораў (або пасты) рэчываў (найб. пашыраны тыясульфат натрыю), здольных пераўтвараць галоіднае серабро ў водна-растваральныя злучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАТЭ́КА (ад карта +грэч. thēkē. умяшчальня, сховішча, скрыня),
сістэматызаваная сукупнасць пэўнай колькасці картак — носьбітаў інфармацыі з даведачным апаратам, уліковымі і інш. данымі. Аб’ядноўваюцца і размяшчаюцца ў пэўным парадку, напр., па алфавіце, тэмах, тэрмінах. К. наз. таксама скрынка або шафа для захоўвання такіх картак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНЫ ПЫЛ,
сукупнасць часцінак кандэнсаванага рэчыва ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Складаецца з часцінак памерам каля 1 мкм з асяродкам з графіту або сілікату. У Галактыцы К.п. утварае згушчэнні — воблакі і глобулы, якія выклікаюць аслабленне святла, што выпраменьваецца зоркамі і інш.касм. целамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВЕР (ад польск. kiwior каўпак),
высокі ваен. галаўны ўбор са скуры (абцягнутай сукном) або фетру з круглым дном, 1—2 казыркамі, падбароднікам і рознымі ўпрыгожаннямі. Існаваў у арміях многіх краін у 19 — пач. 20 ст. (у расійскай у 1803—81, 1906—17).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЁЦКІ,
традыцыйная бел. страва з таркаванай бульбы, пшанічнай абоінш. мукі ў форме невял. галачак. Звараныя К. забельваюць малаком, часам заскварваюць. Страва пад падобнай назвай ёсць у літоўцаў (kleckiene). У старажытнасці былі адной з абавязковых страў на памінках пераважна на У Беларусі.