Пахмы́ла, пахмылішча ’пануры чалавек’, ’які не размаўляе’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да па (< прасл. po‑) і хмяліць (гл.) < прасл. xmyliti () (Трубачоў, Эт. сл., 8, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахра́паць ’паламаць’ (Касп.). Да па і храпаць ’біць ламаць’, якое з гукапераймання храп] Паводле Гараева (Доп., 1, 54), яно генетычна звязана з jкруп, хрупкий ’крохкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацуга́цца ’пагушкацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да цугайкі ’арэлі’ (там жа). Утварэнне, аналагічнае да драг. гбидашка, гойдалка ’тс’ — погойдатися. Прэфікс па- < прасл. po‑ са значэннем меры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

◎ *Пашаро́шыцца, бяроз. пошорошыцца ’зрабіцца шурпатым (пра цела)’ (Шатал.). Да па і шарош, шэраш, шэрхнуць (гл.) < прасл. Sbrx‑Jsorx‑, sъrs‑ (Махэк₂, 572; Фасмер, 4, 431–432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́рываць ’даіць’ (браг., Мат. Гом.). Да па і яры́ць < прасл. jariti (), з якім разглядаемая лексема звязваецца значэннем ’пеніцца, бурліць’, якое мае славен. jaríti se.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсю́дна ’усюды’ (ТСБМ). Укр. повсю́дно ’тс’. Утвораны ад прыметніка паўсю́дны, які да па і ўсю́ды (гл.). Апошняе з зыходнай формы vьxǫdy (ESSJ SG, 2, 738).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадве́сце ’прыкметы наступлення чаго-небудзь новага’ (ТСБМ). З рус. (ц.-слав.) предве́стие ’тс’, утворанага па прыкладу изве́стие з прыстаўкі пред‑ і ‑вестие. Да ведаць, вестка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прася́нік ’расліна бор, Milium L.’ (маг., Кіс.). Рус., укр. прося́ник, польск. prosownica, чэш. prosník. Да проса, па знешняму выгляду (гл. Махэк, Jména, 289 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́х ’назва вялікага пальца ў вязанай рукавіцы’ (Мядзв.). Няясна, магчыма, ад палюх ’палец’ (гл.) у выніку асіміляцыі па мяккасці, верагодна, пад уплывам пяць ’расстаўляць, распінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздзяндзю́ліваць, раздзяндзю́рываць ’павольна нудна размаўляць’ (Юрч. СНЛ), дзюндзю́ля, дзюндзю́ра, дзю́ндзя ’балбатня’ (там жа). Гукаперайманне, параўн. укр. дзидзиґати, дзиндзиґати ’размаўляць па-габрэйску’ (Смаль-Стоцкі, Приміт., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)