ХАЗА́НАЎ Майсей Анісімавіч (22.2.1887, Вільня — 21.12.1964),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1934), праф. (1933). Скончыў Бернскі ун-т (1913). З 1924 у клініцы нерв. хвароб Мінскага мед. ін-та. З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (дырэктар, адначасова заг. кафедры). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні поліяміэліту, эпідэміялогіі і клініцы энцэфалітаў, нейратаксікозаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),
бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ТЧЫНГС (Hitchings) Джордж Херберт (18.4.1905, г. Хоквім, ЗША — 27.2.1998),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Д-р філасофіі (1933). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1928). З 1928 у Гарвардскай мед. школе, з 1942 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк). Навук. працы па хіміі пірымідзінавых сістэм, антаганістаў пурыну і пірымідзіну, антыметабалітаў нуклеінавых к-т, хіміятэрапіі пухлін, стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Г.Элаян).
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі трапляецца зліп.павер. у лісцевых і мяшаных лясах.
Шапка дыям. 5—10(15) см, пукатая, потым лейкападобная, з хвалістым краем, слізістая, гладкая, іржава-лілова-шэрая. Мякаць белая, шчыльная, з едкім млечным сокам, які на паветры не мяняе колеру. Пласцінкі зыходныя, патоўшчаныя. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым полая. Споры шарападобныя, бародаўчатыя. Ядомы грыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧАПО́ЎСКІ Ян (1800, в. Пацейкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1871),
бел. і польскі вучоны-медык. Д-р медыцыны (1824). Скончыў Віленскі ун-т. З 1826 працаваў у Варшаве ўрачом, з 1842 урачом у дэпартаменце сената Польшчы, ардынатарам у Евангелічным шпіталі. Даследаваў і прапанаваў новы спосаб лячэння эпілепсіі (1839), член камісіі па вывучэнні эпілепсіі. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдазмяшчальнымі вадкасцямі. З 1839 нам. рэдактара мед. часопіса ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕШЫ (Békésy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972),
амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі ун-т (1923), дзе працаваў з 1936. З 1946 у Каралінскім ін-це (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім ун-це (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім ун-це. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ва ўнутр. вуху. Нобелеўская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).
з пэ́ўных крыні́ц aus sícherer [zúverlässiger] Quélle;
◊
не плюй у крыні́цу: пры́йдзеш па вадзі́цу spei nicht in den Brúnnen: vielléicht wirst du noch sein Wásser trínken;
2. (пісьмовыпомнік) Quélle f; Quéllenwerk n -(e)s, -e;
дасле́даванне крыні́ц Quéllenforschung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адку́ль, прысл.
1.пытальнае. З якога месца? — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я.Скрыган.Баян замоўк. Да баяніста Падходзіць дзед. — Скажы, браток, Адкуль ты? Дзе твой край-куток?Колас.Выраз яўнага здзіўлення мільгануў на тварах: што гэта за чалавек, адкуль з’явіўся ён у такую пару...Лынькоў.//З якой крыніцы? ад каго? — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы!А. Астапенка.— Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага.Якімовіч.// Ужываецца ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго‑н. [Суседка:] — А я казала свайму: не сёй у панядзелак. Пільнуйся старога Юстыня! Не паслухаў. Ну і вырас лянок... Толькі адна кудзеля і будзе. Адкуль той кужаль!Чарнышэвіч.
2.адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) для падпарадкавання даданых сказаў месца (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «там», «туды», «адтуль» у галоўным сказе). Крамарэвіч ускінуў руку, і граната разарвалася там, адкуль крычалі.Чорны.Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стукат матацыкла.Кулакоўскі.[Лабановіч:] — Унь там Мікуцічы, а вось дарога на станцыю. Ідзіце, адкуль прыйшлі.Колас; б) для падпарадкавання даданых азначальных сказаў (часта ў адпаведнасці з суадносным словам «той» у галоўным сказе). Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася.. шорганне ног невядомага чалавека.Колас.Мы з бацькам стаім і глядзім у той бок, адкуль да нас ідзе, па лугавой дарозе чалавек.Брыль.Каця.. згладжвае крайкі зляжалае зямлі, адкуль толькі што выняла мадэлі.Скрыган; в) для падпарадкавання даданых дапаўняльных сказаў. [Дзед Бадыль:] Пакутуем, чалавеча. Проста гінем і не ведаем, адкуль паратунку чакаць.Крапіва.Адкуль у старой бяруцца сілы, цярплівасць, прывет — ніхто з нас не дзівіцца.Брыль.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзялісягл. нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)