дыскрэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдыта́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрэ́тны, -ая, -ае (спец.).

Паасобны, раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскусі́йны, -ая, -ае.

1. гл. дыскусія.

2. Няпэўны, які выклікае сумненне, спрэчны.

Дыскусійнае рашэнне.

|| наз. дыскусі́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыску́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Спрэчкі, абмеркаванне якога-н. пытання на сходзе, у друку.

Навуковая д.

|| прым. дыскусі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскутава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што, аб чым і без дап.

Весці дыскусію па тым ці іншым пытанні; абмяркоўваць што-н., удзельнічаючы ў дыскусіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыслака́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

Д. касцей.

3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

Д. горных парод.

|| прым. дыслакацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыслацы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Размясціць (размяшчаць) узброеныя сілы.

Д. войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

План размяшчэння войск, караблёў і пад.

|| прым. дыспазіцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспансе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльная медыцынская ўстанова, якая займаецца лячэннем пэўнага кантынгенту хворых, сістэматычна наглядае за іх здароўем.

Супрацьтуберкулёзны д.

|| прым. дыспансе́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспансерыза́цыя, -і, ж.

Сістэма медыцынскіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца дыспансерамі з мэтай прафілактыкі і своечасовага лячэння захворванняў.

Д. насельніцтва.