зака́лец, -льцу, м.

Сыры, недапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі.

Мець закалец на каго (разм.) — затаіць злосць на каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закало́цца, -калю́ся, -ко́лешся, -ко́лецца; -калі́ся; зак.

Пракалоўшы сябе чым-н. вострым, пазбавіць жыцця.

З. кінжалам.

|| незак. зако́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. гл. калоць¹.

2. што. Замацаваць, пракалоўшы чым-н. вострым, тонкім.

З. валасы шпількамі.

|| незак. зако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закало́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ле; зак.

Пачаць калоць¹ (у 1 знач.).

Закалола ў бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закалыха́цца, -ышу́ся, -ы́шашся, -ы́шацца; -ышы́ся; зак.

1. Пачаць калыхацца.

Закалыхаліся сцягі ў калонах.

2. Дайсці да дрымотнага стану.

Закалыхаўся ў машыне.

|| незак. закалы́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закалыха́ць, -ышу́, -ы́шаш, -ы́ша; -ышы́; -ыха́ны; зак., каго.

1. гл. калыхаць.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць.

Мяне закалыхала на катары.

|| незак. закалы́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закальцава́ць гл. кальцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закама́ндаваць гл. камандаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закампастава́ць гл. кампаставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

закампасці́раваць гл. кампасціраваць.