ап’яне́ць, ‑еш, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць п’яным, упіцца. Пасля трэцяй шклянкі Візэнер ап’янеў. Шамякін. [Стойба:] — Толькі я адразу ап’янеў, бо дагэтуль ніколі не піў. Асіпенка.

2. перан. Прыйсці ў стан захаплення, узбуджанасці, экстазу ад якога‑н. моцнага ўражання, перажывання. Ап’янець ад радасці. Ап’янець ад шчасця. Ап’янець ад поспехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́маразіцца, ‑разіцца; зак.

1. Загінуць ад марозу.

2. Страціць на марозе ваду, вільгаць.

3. Выстудзіцца ад марозу. Хата вымаразілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Аберагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Аберагацца ад прастуды.

2. Зал. да аберагаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́тавая, ‑ай, ж.

Жонка брата. Пасля ж прыйшлося рознае пачуць ад брата, а ад братавай, — што і казаць... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лузаць.

2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупін, лузгі. Лузаныя гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бук Месца, куды падае вада з млынавага кола, ад чаго дно вадаспада робіцца глыбокім (Грыг. 1850).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

па́сыны Парасткі ад карэння сліў, лазы, парэчкі, вішняў або вакол бярозавых, вярбовых пнёў (Слаўг., Ст.-дар.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

skive [skaɪv] v. BrE, infml халту́рыць, сачкава́ць; ухіля́цца (ад абавязкаў);

He skived the last lecture. Ён уцёк з апошняй лекцыі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stupor [ˈstju:pə] n.

1. fml здранцве́нне, аняме́нне; змярцве́нне, адубе́нне;

in a stupor of dismay здранцве́лы ад стра́ху

2. med. сту́пар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

resignation [ˌrezɪgˈneɪʃn] n.

1. адмаўле́нне ад паса́ды; адста́ўка;

hand in one’s resignation пада́ць зая́ву аб адста́ўцы

2. пако́рлівасць; пако́ра; пако́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)