дурнап’я́н, -у, м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам.

Галава баліць ад дурнап’яну.

|| прым. дурнап’я́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурната́ гл. дурнота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Страчваць разумовыя здольнасці, станавіцца дурным.

|| зак. адурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і здурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурні́ла, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ні́л (разм., лаянк.).

Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж. (разм., лаянк.).

Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Што ты мелеш, д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурні́цы, -ні́ц, адз. дурні́ца, -ы, ж.

Тое, што і буякі.

Наеўся дурніц.

|| прым. дурні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурні́чнік, -у, м., зб.

Балотнае ягаднае кустоўе, на якім растуць буякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурно́та, -ы, ДМо́це і дурната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Разумовая абмежаванасць, тупасць, някемлівасць.

Лепшы сродак паразумнець — гэта адчуць уласную дурнату.

2. Неабдуманы, неразумны ўчынак, недарэчнае выказванне.

Чаго толькі не натворыш па ўласнай дурноце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дурны́, -а́я, -о́е.

1. 3 абмежаванымі разумовымі здольнасцямі; бесталковы.

За дурной галавой нагам неспакой (з нар.).

2. Які не выяўляе розуму, пазбаўлены разумнай разважлівасці.

Задаць дурное пытанне.

Дурныя паводзіны.

3. у знач. наз. дурны́, -о́га, м., дурна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Тое, што і дурань (у 1 знач.).

Дурному закон не пісан (прыказка).

Дурны як бот; дурны як пень (разм., груб.) — пра разумова адсталага чалавека.

Няма дурных! — выказванне нязгоды з кім-н., адмаўленне выконваць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуро́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Свавольнік, гарэза.