ды́мчаты, -ая, -ае.

Колерам падобны на дым.

Дымчатыя акуляры.

|| наз. ды́мчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́на, -ы, мн. -ы, дын, ж.

У механіцы: адзінка вымярэння сілы ў абсалютнай фізічнай сістэме адзінак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыназа́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яшчарападобная жывёліна, якая вымерла ў далёкім мінулым.

|| прым. дыназа́ўравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дына́ма, нескл., н. і дына́ма-машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж. (уст.).

Генератар пастаяннага току.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дынамі́зм, -у, м.

Наяўнасць, багацце дынамікі (у 3 знач.) у чым-н.

Д. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дына́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Электрадынамічны гучнагаварыцель.

Уключыць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дына́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. Раздзел механікі, які вывучае законы руху цел у залежнасці ад сіл, што дзейнічаюць на іх.

2. Ход развіцця, змянення чаго-н.

Д. грамадскага развіцця.

3. Рух, дзеянне, развіццё.

Д. сучаснага жыцця.

|| прым. дынамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дынамі́т, -у, Мі́це, м.

Моцнае выбуховае рэчыва, асноўнай састаўной часткай якога з’яўляецца нітрагліцэрына.

|| прым. дынамі́тавы, -ая, -ае і дынамі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дынамі́чны, -ая, -ае.

1. гл. дынаміка.

2. Багаты на дзеянні, унутраную сілу.

Дынамічнае мастацтва.

|| наз. дынамі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дынамо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння велічыні сілы; сіламер.