тып горнага рэльефу, які адпавядае самаму нізкаму ярусу гор (абсалютныя вышыні не перавышаюць 1000 м). Найчасцей ўтвараецца ў выніку дэнудацыі больш высокіх гор. Трапляецца ў перыферычных частках горных утварэнняў, у зонах умераных тэктанічных падняццяў; ёсць і самаст. нізкагорныя сістэмы (напр., Мугаджары ў Казахстане). Характарызуецца мяккімі круглаватымі абрысамі хрыбтоў і асобных узвышшаў, месцамі трапляюцца ўчасткі драбнасопачніка; у высокіх шыротах, дзе развіты ледавіковыя формы, набывае альпійскія рысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЎНІК, гіднум выемчаты (Hydnum repandum),
шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца ў лясах з ліп. па верасень.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—12 см, пукатая або злёгку ўвагнутая, часта няправільнай формы, ад белага да вохрыста-жоўтага колеру. Гіменафор у выглядзе крохкіх шыпікаў. Ножка кароткая, суцэльная, часам уздутая каля асновы. Мякаць белая, шчыльная. Споры бясколерныя, яйцападобныя. Ядомы ў маладым узросце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАПЛА́СТ (ад прата + грэч. plastos вылеплены, утвораны),
у раслін — поўнасцю пазбаўленая клетачнай сценкі клетка, якая мае клетачную мембрану, што абмяжоўвае цытаплазму, ядро і інш. арганоіды. У клетачнай інжынерыі П. атрымліваюць штучна для кланіравання і рэгенерацыі з іх цэлых раслін (зліццё П., якія належаць розным відам). У мікраарганізм а ў П. ўтвараюцца ў выніку мутацый, аўталітычных працэсаў, уздзеяння некат. антыбіётыкаў і інш. агентаў. У форме П. існуюць мікаплазмы і L-формы бактэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
стадыя ўзнаўлення грамадскага прадукту, якая злучае спажыванне і вытв-сць. Характар і формы Р. вызначаюцца сістэмай грамадскіх адносін і залежаць ад уласнасці на сродкі вытв-сці. Ва ўмовах рыначнай эканомікі Р. ажыццяўляецца ў сферы абарачэння. У працэсе Р. матэрыяльныя, фін. і прац. рэсурсы накіроўваюцца па галінах эканомікі, прадпрыемствах і эканам. рэгіёнах. Для павышэння эфектыўнасці Р. патрэбна ўстойлівае забеспячэнне збалансаванасці паміж грашовымі даходамі насельніцтва і іх пакрыццём таварамі і паслугамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гармо́нія
(лац. harmonia, ад гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)
1) мілагучнасць, зладжанасць, прыемнасць гучання (напр. г. гукаў);
2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н. (напр. г. інтарэсаў, г. формы і зместу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуган ’бялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на ‑у́га (‑ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2–3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы*аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ.avìganis ’аўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наму́льніца, намыльніца ’ручка сахі’ (беласт., Смул.). Смулкова звязвае з намуляць даціснуць, нацерці’, намул ’нацёртае месца’, параўн. таксама мулёц ’ручка касы’, аднак, на яе думку, формы з ы нельга вытлумачыць вядомым на Палессі чаргаваннем ы > у пасля губных, паколькі формы з ы засведчаны таксама ў паўночнарускіх гаворках, параўн. мылица ’ручка вясла’ (Смул., 33–34). Фасмер (3, 23–24) звяртае ўвагу на варыянтнасць мыл- і мул параўн. рус.мульги ’тс’, аднак схільны аднесці названыя формы да муляць (там жа, 9), параўн. таксама смал.намыльваць даціраць, націскаць’ (збліжана з мыла, мыліць?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ксіло́метр
(ад ксіла- + -метр)
прыбор для вызначэння аб’ёмаў цел няправільнай формы (раней гал. ч. драўніны) шляхам вымярэння аб’ёму вадкасці, якую выцясняюць гэтыя целы пры апусканні ў сасуд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імажыні́зм
(рус. имажинизм < англ. imagism, ад image = вобраз)
дэкадэнцкая фармалістычная плынь у рускай і беларускай паэзіі 1920-х гадоў, якая сцвярджала вызваленне формы, вобраза ад зместу, ідэі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бісмалі́т
(ад гр. bysma = корак + -літ)
інтрузія 2 канічнай або цыліндрычнай формы, што дасягае паверхні Зямлі ці заканчваецца ў тоўшчы асадачных парод, паднімаючы іх у выглядзе купала.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)