Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абандо́н
(фр. abandon)
адмова судна- або грузаўладальніка ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхавой арганізацыі пры ўмове, калі апошняя выплаціць яму поўную страхавую суму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Паро́м ’плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.; Маш., 130; Інстр. I), поро́м ’тс’ (ТС), паромшчык. Агульнаслав.: рус.поро́м, паро́м, укр.поро́м, ст.-рус.поромъ, польск.prom, чэш., славац.prám, серб.-харв.пра̏м, балг.прам. Прасл.pormъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: ст.-ісл.farmr ’цяжар, ноша, груз’, ст.-в.-ням.farm, сяр.-в.-ням.varm ’човен, паром’, ст.-в.-ням.faran ’ехаць’, грэч.περάω ’пранікаю, праходжу’ (гл. Траўтман, 216; Фасмер, 3, 331 з літ-рай). Слав. слова не запазычана з ням.Prahm ’паром’, таму што апошняе ўзыходзіць да чэш.prám (гл. Фасмер, там жа; Махэк₂, 479).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зрэ́шты,
1.супраціўнызлучнік. Злучае сказ (ці яго частку), які абмяжоўвае выказаную думку, сцвярджэнне; адпавядае па значэнню словам: «аднак», «усё ж». У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ёсць матывы, якія нагадваюць пропаведзь хрысціянскай пакорлівасці, цярпення, але зрэшты і ў гэтага пісьменніка праўда жыцця бярэ верх.Навуменка.
2.узнач.пабочн. Паказвае на раптоўную перамену гаворкі, на нерашучасць, хістанне пры выказванні. Аднак дарэмна паўстанцы Літвы (як, зрэшты, і царскія ўлады) чакалі прыбыцця судна.Г. Кісялёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карабе́ль, ‑бля, м.
Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца.Зарэцкі.
•••
Карабель-спадарожнік — касмічны карабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.
Касмічны карабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.
Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.
Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.
Спаліць свае караблігл. спаліць.
[Ад грэч. kárabos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыз1, ‑а; мн. прызы, ‑оў; м.
Узнагарода пераможцу ў якім‑н. спаборніцтве. Тут жа праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, конкурс мастацкай самадзейнасці, уручаюцца прызы.Жычка.Здавалася, перад Сяргеем быў адзін з тых атлетаў, якія прывыклі браць прызы па падыманню цяжараў на спартыўных спаборніцтвах.Сіўцоў.[Гунава:] — Дог, якога вы бачылі, мае два міжнародныя прызы.Самуйлёнак.
[Фр. prix.]
прыз2, ‑а, м.
Захопленае ў марской вайне варожае судна або іншая маёмасць, якая па міжнароднаму праву пераходзіць таму, хто іх захапіў.
[Фр. prise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)