тра́льшчык, ‑а, м.

1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі. Карпюк. Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны... Лось.

4. Ваенны мінёр на такім судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбярэ́жжа, ‑а, н.

Паласа зямлі ўздоўж берага (ракі, возера, мора). Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец. // Разм. Край, абочына. Усю зіму праплакала Ганка,.. а на вясну, як зацвілі на ажыўшай зямлі краскі і зашумеў на ўзбярэжжы балотаў буйны чарот, знікла і Ганка. Машара. — Як жа быць? — узнікла тады ў дзяўчыны трывожнае пытанне. Пайсці ўзбярэжжам лугу, што сутыкаўся з полем, азначала быць заўважанай. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалько́, ‑а, м. і нескл., ж.

Той, хто любіць хваліцца. І гэта пан Юры зрабіў аднойчы так, што адзіны заяц, забіты на паляванні вядомым хвальком і хлусам Вірскім, трымаў у лапках запіску з надпісам: «За што?!» Караткевіч. Віктар любіць хлопцаў са свайго ўзвода. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НО́ВІКАЎ-ПРЫБО́Й (сапр. Новікаў) Аляксей Сілыч

(24.3.1877, с. Мацвееўскае Сасаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 29.4.1944),

рускі пісьменнік. Служыў матросам на Балтыйскім флоце (1899—1906), у руска-яп. вайну 1904—05 удзельнічаў у Цусімскай бітве. У 1908—13 паліт. эмігрант. Друкаваўся з 1906. У зб. «Марскія апавяданні» (у 1914 канфіскаваны, выд. 1917) пра жыццё матросаў рас. флоту, драм. калізіі, матывы сац. пратэсту. Рамантычныя адносіны да мора, жанчыны ў аповесцях «Мора кліча» (1919), «Падводнікі» (1923), «Жанчына ў моры» (1926) і інш. На асабістых уражаннях, сведчаннях удзельнікаў і дакументах заснавана гіст. эпапея «Цусіма» (ч. 1—2, 1932—35; 4-я рэд. 1940; Дзярж. прэмія СССР 1941). Аўтар раманаў «Салёная купель» (1929), «Капітан 1-га рангу» (незавершаны, кн. 1—2, 1942—44; экранізацыя 1958), аповесцей «Ухабы» (1927), «Уцёкі» (1931), зб-каў апавяданняў «Дзве душы» (1919), «Смерч» (1933) і інш. Сябраваў з Я.​Купалам. Асобныя яго творы на бел. мову пераклалі С.​Дарожны, Л.​Маракоў і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—5. М., 1963;

Повести и рассказы. М., 1988;

Цусима. Т. 1—2. М., 1993—94;

Бел. пер. — На падводнай лодцы. Мн., 1928;

Зуб за зуб. Мн., 1929;

Сапсаваны. Мн., 1930;

У бухце «Атрада». Мн., 1930;

Па-цёмнаму. Мн., 1931;

Марскі пажар. Мн., 1932;

Жанчына ў моры. Мн., 1936;

Цусіма. Кн. 1—2. 2 выд. Мн., 1937.

Літ.:

Перегудов А. Светлый день: Повесть о писателе и друге. М., 1977;

А.​С.​Новиков-Прибой в воспоминаниях современников. М., 1980.

т. 11, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

contemplate

[ˈkɑ:ntəmpleit]

v.

1) разважа́ць, разду́мваць; аддава́цца ўспамі́нам

2) узіра́цца, глядзе́ць, сузіра́ць

to contemplate waves at seashore — сузіра́ць хва́лі на ўзьбярэ́жжы мо́ра

3) мець наме́р, наме́рвацца; мані́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

livid

[ˈlɪvɪd]

adj.

1)

а) шэрава́та-сі́ні

a livid sea — шэ́ра-сі́няе мо́ра

б) зьбяле́лы, пасіне́лы

livid with rage — пасіне́лы ад зло́сьці

2) у сіняко́х; чо́рна-сі́ні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

floor [flɔ:] n.

1. падло́га

2. паве́рх;

the ground/first/second/top floor BrE пе́ршы/другі́/трэ́ці/ве́рхні паве́рх

3. дно (мора, акіяна)

4. the floor ме́сцы чле́наў парла́мента ў за́ле пасяджэ́нняў

5. the floor : get/give the floor атрыма́ць/даць сло́ва

6. мініма́льны ўзро́вень (цэн, заработнай платы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

По́вадзь (поваць) ’разводдзе, паводка’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. поводь ’тс’ (Сл. Скар.). Укр. повідь, рус. поводь ’паводка’, польск. powódź ’тс’, чэш., славац. povoden ’тс’, славац. povodie ’басейн ракі’. Ад *po‑ і *vodъ ’водная прастора, шмат вады’ — бязафікснае ўтварэнне са значэннем зборнасці ад вада (гл.), параўн. бегаць ’мноства’ (ТС) ад багацце. Банькоўскі (2, 738) узводзіць да powodzić ’весці’, што сумнеўна з пункту погляду семантыкі. Сюды ж повадзь (поваць) ’многа’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), параўн. укр. повідь ’паводка’, перан. ’безліч’, польск. powódź ’тс’. Перанос паводле падабенства: ’вялікая колькасць вады’ > ’вялікая колькасць чаго-небудзь’. Параўн. яшчэ семантыку ст.-грэч. πέλαγοζмора’, перан. ’акіян (вялікая колькасць), бязмежнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трансгрэ́сія

(лац. transgressio)

1) геал. наступленне мора на сушу (параўн. рэгрэсія 1);

2) біял. з’яўленне пры скрыжоўванні ў другім або наступным пакаленнях такіх асобін, у якіх пэўная прыкмета выражана мацней, чым у бацькоўскіх формаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)