1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна.
2.перан.Група людзей, згуртаваная агульнымі ідэямі, мэтамі. Слаўная кагорта бальшавікоў. □ Міхаіл Сярмяжка належыць да той шматлікай і слаўнай кагорты будаўнікоў-вандроўнікаў, якія не заседжваюцца доўгі на адным месцы.Дадзіёмаў.
[Ад лац. cohors, cohortis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́рма, ‑ы, ж.
Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей. Гэта быў вайсковы гарадок з простымі забрукаванымі вуліцамі, трохпавярховымі каменнымі казармамі, канюшнямі, майстэрнямі, гаражамі і пасярэдзіне пляцам для вайсковых заняткаў.Каваль.// Інтэрнат для рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы.Лынькоў.//перан. Пра вялікі непрыгожы змрочна будынак.
[Іт. caserma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́нне, ‑я, н.
Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні.Карпаў.// Зададзены ўрок. Дамашняе заданне.// Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі.Галавач.// Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаві́днасць, ‑і, ж.
1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў.Бярозкін.
2.Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турыста, турыстаў. Турысцкая база. □ Сцяпан купіў турысцкую пуцёўку і падаўся .. да берагоў Чорнага мора.Радкевіч.Наша турысцкая група зрабіла ўжо немалы шлях па краіне, наведала многа вялікіх і малых гарадоў, і ў кожнага з нас было што ўспомніць і аб чым падумаць.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРУ́ПЫ КРЫВІ́,
сукупнасць нармальных імунагенетычных прыкмет крыві, якая дазваляе аб’ядноўваць людзей у пэўныя групы. Упершыню 3 групы крыві выявіў у 1900 аўстр. ўрач-імунолаг К.Ландштайнер; пазней была вылучана 4-я група крыві. У 1907 чэш. вучоны Я.Янскі даў групе крыві лічбавае абазначэнне. У 1928 зацверджана літарная наменклатура групы крыві (ABO). Прыналежнасць да групы крыві вызначаюць фактары A і B (антыгены ці аглюцінагены), што знаходзяцца ў эрытрацытах, і фактары α і β (антыцелы і аглюцініны), што выяўляюцца ў плазме крыві.
Адрозніваюць 4 групы крыві. У людзей I групы крыві (OB) эрытрацыты не маюць аглюцінагенаў A і B, а ў плазме ёсць аглюцініны α і β. II група крыві (Aβ) характарызуецца наяўнасцю ў эрытрацытах аглюцінагену A, а ў плазме — аглюцініну β. Пры III групе крыві (Bα) у эрытрацытах выяўляецца аглюцінаген B, а ў плазме — аглюцінін α. IV група крыві (ABO) мае ў эрытрацытах аглюцінагены A і B, аглюцініны ў плазме адсутнічаюць. Групавыя антыгены ёсць таксама ў лейкацытах, трамбацытах, тканках, клетках, сперматазоідах, сліне, жоўці, страўнікавым соку і інш. Пры ўзаемадзеянні аглюцінінаў плазмы з адпаведнымі аглюцінагенамі (Aз α, Bз β і інш.) эрытрацыты склейваюцца (гемаглюцінацыя) і разбураюцца, што выклікае групавую несумяшчальнасць і пры пераліванні крыві. На рэакцыі гемаглюцінацыі заснавана вызначэнне групы крыві. Антыгены крыві ўтвараюць падгрупы (A1, A2, B2, B3 і інш.).
Групы крыві не залежаць ад полу, узросту, расы. Яна фарміруецца ва ўлонні маці, вызначаецца спадчыннасцю і застаецца на ўсё жыццё. Акрамя сістэмы ABO значнае клінічнае значэнне мае рэзус-сістэма, Кел-сістэма і інш. Групы крыві абавязкова ўлічваюцца пры пераліванні крыві, перасадках тканак і органаў; выкарыстоўваецца і ў судовай медыцыне. Групы крыві выяўлены таксама ў жывёл (малпы, сабакі, трусы і інш.). Аднак іх кроў не сумяшчальная з кроўю чалавека.
Літ.:
Косяков П.Н. Изоантигены и изоантитела человека в норме и патологии. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канво́й
(фр. convoi = абоз, суправаджэнне)
1) група ўзброеных людзей, якая суправаджае каго-н. з мэтай аховы або для прадухілення ўцёкаў;
2) група ваенных караблёў, якія ахоўваюць транспартныя і гандлёвыя судны ў час марскіх пераходаў ад нападу ворага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ГАЮЧЫЯ ПТУ́ШКІ, бескілявыя (Ratitae або Gradientes),
група птушак, якія не могуць лётаць. 4 атр.: страусападобныя (Struthioniformes), нандупадобныя (Rheiformes), казуарападобныя (Casuariiformes), ківіпадобныя (Apterygiformes). 10 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі і бліжэйшых астравах, Афрыцы, Паўд. Амерыцы.
Выш. 20—270 см, маса 3—90 кг. Грудныя мышцы слаба развітыя, пярэднія крылы недаразвітыя. Кіль адсутнічае. Пер’е на крылах мяккае. Ногі моцныя, добра бегаюць. Гнёзды на зямлі. Кормяцца расліннасцю і дробнымі жывёламі. Гл. таксама Кілявыя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БВЕР (ням. Abwehr),
орган ваен. разведкі і контрразведкі Германіі ў 1919—44. У 1935—44 абвер узначальваў адм. Ф.В.Канарыс. У 1944 у складзе Гал. ўпраўлення імперскай бяспекі, падпарадкаванага Г.Гімлеру. У Вял.Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 4 развед., 3 дыверсійна-тэрарыст. і 9 контрразвед. груп абверу, спец. аператыўная група «Мінск», а таксама асобныя падраздзяленні развед. і контрразвед. органаў А. «Зондэрштаб-Р», «Інгвар», «Цэпелін».