Ро́дніца ’архегоний’ (Байк. і Некр.) — беларускі навуковы тэрмін для жаночага ограна размнажэння ў мохавідных, папарацевідных і голанасенных раслін — архегонія. За аснову была ўзята калька з другой часткі слова: ст.-грэч. γονή ’нараджэнне; роды; паходжанне’, ’плод, патомства; род’, ’тое, што нараджае’. Узорам утварэння пры гэтым было польск. rodnia ’архегоній’, ’пакаленне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zúmessen
* vt
1) прыме́рваць
2) (j-m) вызнача́ць, адме́раць (каму-н. яго долю)
éine sehr kúrze Zeit wúrde ihm zúgemessen — яму́ было́ адве́дзена ве́льмі ма́ла ча́су
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неспако́йна,
1. Прысл. да неспакойны.
2. безас. у знач. вык. Аб стане неспакою, хвалявання, які адчуваецца кім‑н. Неспакойна было на душы ў Надзеі. Кавалёў. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры. А. Вольскі.
3. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць спакою дзе‑н. Неспакойна было на дарогах і сцежках... Мележ. Перагарадзіўшы.. [Ганне] дарогу, Рыгор сказаў: — У Рызе неспакойна: ідуць забастоўкі, арышты рабочых. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзе́я, ‑і, ж.
Здарэнне, выпадак. Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было. Колас. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх ўспомніш усе. Лынькоў. // Тое, што парушае звычайны парадак, нармальную плынь жыцця. Заняткі прайшлі без асаблівых падзей. Гамолка. // Важная, выдатная з’ява, вялікае здарэнне. Гістарычная падзея. Міжнародным падзеі. □ Над Свіслаччу домік Стаў сведкам Вялікіх у свеце падзей. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́ўча, прысл.
Тое, што і параўнальна. Выпадкаў прагрэсіўнай асіміляцыі параўнаўча мала ў беларускай мове. Юргелевіч. Было параўнаўча ціха. Мележ. Сонца асвяціла нам .. поле, акаймаванае густым цёмным колам лесу. Тыповае палескае поле, якое параўнаўча не так даўно было пад лесам. Пестрак. Падобных на Гнядкова і Буйскага, хоць і многа іх, усё ж мала для нас. Параўнаўча з тым, што нам трэба для барацьбы, гэта адзінкі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́н, ‑а, м.
Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18–19 стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́жа,
1. Прысл. да свежы (у 4, 5 і 6 знач.).
2. безас. у знач. вык. Халаднавата, даволі холадна. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых акон, не дапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман. Грахоўскі. // Пра адчуванне прахалоды кім‑н. Дзверы ў хату і ў сен[е]чкі стаялі расчыненыя, з двара ішоў холад, і было свежа ў босыя ногі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Ушчыльніць і выраўняць што‑н. ударамі, ціскам. Перш чым паставіць колца, асабліва першае, хапіла марокі. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка.
2. Трамбуючы, убіць у зямлю, пясок і пад. Каменне грудамі ляжала ля ям, яго трэба было яшчэ як след утрамбаваць вакол слупоў. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цудо́ўна,
1. Прысл. да цудоўны.
2. безас. у знач. вык. Пра надзвычай прыгожае наваколле, прыемную абстаноўку. Гэта было цудоўна: і лес, і гарадок, як на далоні, і яна, Марынка, побач. Шыцік. А на возеры было цудоўна! Ваданосаў.
3. у знач. часціцы. Ужываецца як вокліч са значэннем: вельмі добра, выдатна. Партызан аж зажмурыўся, потым ізноў адплюшчыў вочы і ўбачыў бліскучую снарадную гільзу! Гільза! Цудоўна! Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’е́длівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць з’едлівага. — А ты не ведаеш Сабакевіча? — пачуў .. [Жылінскі] голас Рудчанкі і не мог зразумець адразу, чаго ў ім было больш — злосці ці з’едлівасці. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)