старажытнагрэчаскі горад у Крыме на беразе Керчанскага праліва, за 17 км на ПдЗ ад г. Керч. Засн. ў 2-й чвэрці 6 ст. да н.э. на месцы скіфскага паселішча. Росквіт Н. прыпадае на 5—4 ст. да н.э. Асновай эканомікі Н. было земляробства і вываз збожжа ў Грэцыю, развіваліся рамёствы, асабліва керамічная вытв-сць. У 1-й пал. 4 ст. да н.э. ўключаны ў склад Баспорскай дзяржавы. У сярэдзіне 3 ст.н.э. разбураны готамі і перастаў існаваць. Археал. даследаванні праводзяцца з 1939. Выяўлены свяцілішчы на беразе мора і акропаль, культавыя прадметы (маскі, рытоны, эсхары), рэшткі жылых будынкаў з брукаванымі дварамі і вуліцамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВЫ́Я ПАРУШЭ́ННІ,
парушэнні палавога развіцця (адсутнасць палавога развіцця, затрымка або заўчаснае палавое выспяванне), анамаліі развіцця палавых органаў і гермафрадытызм. Пры адсутнасці другасных палавых прыкмет у хлопчыкаў і дзяўчынак 15—17 гадоў стан палавога развіцця ацэньваецца як паталагічны. Бывае заўчаснае палавое выспяванне, калі другасныя палавыя прыкметы з’яўляюцца раней як у 10 гадоў. Анамаліі развіцця вонкавых і ўнутр. палавых органаў выяўляюцца ў раннім дзіцячым узросце, часам спалучаюцца з заганамі развіцця інш. органаў і сістэм (асабліва мочавывадных шляхоў). Лячэнне комплекснае (хірург., гарманальнае, псіхатэрапія). Да П.п. адносяць таксама палавыя расстройствы, функцыян П.п. (анаргазмія, вагінізм, гіперсексуальнасць, імпатэнцыя і інш.) і палавыя ненармальнасці, перверсіі, паталаг. накіраванасць палавой цягі (заафілія, мазахізм, педафілія, садызм і інш). Вывучаюцца сексапаталогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАСФЕРЭ́ЛА (Mycosphaerella),
род сумчатых грыбоў сям. мікасферэлавых. Каля 1000 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў, большасць якіх выклікаюць плямістасці раслін, асабліва лісця. Найб. вядомыя М.: кропкападобная (M. punctiformis), малінавая (M. rubi), парэчкавая (M. ribis), смуродная (M. sentina), суніцавая (M. fragariae) і інш.
Пладовыя целы (псеўдатэцыі) дыям. 0,5—0,8 мм, шарападобныя ці пляскатыя, паглыблены ў субстрат і маюць простую адтуліну (порус). Сумкі (ад 4—6 да 70—100) цыліндрычныя або булавападобныя ў псеўдатэцыях. Сумкаспоры (па 8—16) бясколерныя ці жаўтаватыя. Найб. актыўная канідыяльная стадыя (адносіцца да грыбоў родаў септорыя і цэркаспора). Сумчатая стадыя звычайна развіваецца на адмерлых і перазімавалых рэштках раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́, Мацьез (Mathiez) Альбер (10.1.1874, Ла-Бруер, Францыя — 26.2.1932), французскі гісторык. Замежны чл.-кар.АНСССР, д-ргуманіт.н. (1904). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). З 1911 праф. правінцыяльных ун-таў, з 1926 праф. парыжскай Сарбоны. Першапачаткова прыхільнік левых радыкалаў, да 1926 звязаны з камуністамі, у канцы жыцця прымкнуў да правых. Вывучаў пераважна гісторыю Французскай рэвалюцыі 1789—99, асабліва перыяд якабінскай дыктатуры. Выступаў супраць ідэалізацыі Ж.Дантона, але ідэалізаваў М.Рабесп’ера. У 1907 засн. і ўзначальваў Т-ва рабесп’ерысцкіх даследаванняў, засн.час. «Annales révolutionnaires» («Рэвалюцыйныя аналы»). Асн. працы: «Французская рэвалюцыя» (т. 1—3, 1922—27), «Вакол Рабесп’ера», «Вакол Дантона» (абедзве 1926) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Французская революция. Ростов н/Д, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРКАНТЫЛІ́ЗМ (франц. mercantilisme ад італьян. mercante гандляр, купец),
першая школа паліт. эканоміі; эканам. палітыка т.зв.першапачатковага накаплення капіталу. Выяўлялася ў актыўным умешванні дзяржавы ў гасп. жыццё і праводзілася ў інтарэсах купецтва. Прадстаўнікі ранняга М. (апошняя трэць 15 — сярэдзіна 16 ст.) У.Стафард (Англія), Г.Скаруфі (Італія) прапанавалі тэорыю грашовага балансу, якая абгрунтоўвала палітыку, накіраваную на павелічэнне грашовага багацця заканад. шляхам. Гал. элементам пазней шага М., які дасягнуў росквіту ў 17 ст., была сістэма актыўнага гандл. балансу. Асн. прынцып яго прадстаўнікоў Т.Мена (Англія), А.Сера (Італія), А.Манкрэцьена (Францыя) — купляць танней, прадаваць даражэй. Палітыка М. заключалася ў актыўным пратэкцыянізме, у падтрымцы экспансіі гандл. капіталу, заахвочванні развіцця айч. прам-сці, асабліва мануфактурнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАНУКЛЕЁЗ ІНФЕКЦЫ́ЙНЫ, хвароба Філатава,
вострая вірусная інфекцыйная хвароба чалавека, якая характарызуецца ліхаманкай, танзілітам, павелічэннем усіх груп лімфатычных вузлоў, печані і селязёнкі. Апісаны Н.Ф.Філатавым у 1885. Узбуджальнік — вірус Эпстайна-Бар. Крыніца інфекцыі — хворыя людзі і носьбіты М.і. Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце (напр., пры пацалунках), паветрана-кропельным шляхам. Хварэюць пераважна дзеці. Пасля 40 гадоў большасць людзей імунныя да М.і. Прыкметы: агульная слабасць, павышэнне т-ры цела да 38—39 °C, боль у горле пры глытанні, цяжкае дыханне праз нос, павялічаныя лімфавузлы, асабліва задняшыйныя. У хворых на М.і. адутлаваты твар, з 3—4-га дня з’яўляецца танзіліт з налётамі на міндалінах, зрэдку высыпка на скуры і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗЯ́НКА (Coronella austriaca),
неядавітая змяя сям. вужовых атр. лускаватых. Пашырана ў Еўразіі. Жыве на ўзлесках, высечках, у хмызняках, зрэдку на лугах; у гарах — да выш. 2500 м. На Беларусі рэдкая, часцей трапляецца ў паўд. і зах. раёнах, у т. л. ў Белавежскай пушчы. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 80 см, у т. л. хваста да 12 см. Спіна шэрая, шэра-бурая або (асабліва ў самцоў) медна-чырв., чырв. (адсюль назва), з 2—4 радамі буйных папярочных цёмных плямак. Брушка шэра-бурае, аранжавае або чырвонае. На шыі 2 кароткія бурыя палосы, злучаюцца на патыліцы. Характэрны цёмная паласа ад ноздры праз вока да кутка рота, круглая зрэнка. Корміцца насякомымі, яшчаркамі, птушкамі, дробнымі млекакормячымі. Яйцажывародная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭМБРЫЯНІ́Я (ад полі... + эмбрыён),
у раслін — утварэнне некалькіх зародкаў у адным семені; у жывёл — развіццё некалькіх зародкаў (блізнят) з адной зіготы. Аднаяйцавыя блізняты заўсёды аднаго полу. Адрозніваюць П. спецыфічную (уласцівую пэўнаму віду) і спарадычную (выпадковую). Спецыфічная П. ўласціва некат. імшанкам, паразітычным перапончатакрылым насякомым, з млекакормячых — браняносцам. Напр., у некат. наезнікаў з адной зіготы ўтвараецца да 3 тыс. лічынак; у браняносца з адной яйцаклеткі развіваецца да 9 зародкаў, кожны ў асобным амніёне, якія размешчаны ў агульным харыёне. Спарадычная П. трапляецца ва ўсіх жывёл, асабліва ў гідроідных паліпаў, дажджавых чарвей. У эксперыменце П. атрымана ў многіх відаў жывёл. У чалавека ў выніку спарадычнай П. нараджаецца некалькі генетычна аднародных блізнят аднаго полу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
1. Рабіць калекам (калекай). Нас, малых, калечылі і фізічна і маральна.Бядуля.— Як жа гэта вы дапушчаеце, каб людзі на вашых вачах калечылі адзін другога?Колас.// Пашкоджваць, раніць (цела, рукі, ногі і інш.). Калечыць ногі.
2.перан. Псаваць, нявечыць маральна, рабіць непаўнацэнным. Калечыць жыццё. Калечыць душу.// Псаваць, скажаць, надаваць чаму‑н. іншую форму, сэнс. Зрэбная кашуля скрозь вылатаная, але яна не можа ўжо калечыць абрысы.. [Любінага] цела.Чорны.Асабліва псуюць і калечаць мову бяздумным калькавыя пераклады і так званыя канцылярызмы.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́чыць, мучу, мучыш, мучыць; незак., каго.
Прычыняць мукі, пакуты каму‑н. [Мільгун:] — Я сам па сваёй волі ні слова не гаварыў пра вас, нікога з вас не называў.. Але мяне мучылі, мяне катавалі.Колас.«Як гэта я не ўбярог бацькі?!» — мучыў сябе папрокамі Валодзя.Новікаў.// Быць прычынай мукі. У цяжкія дні блакады, калі прадукты ў нас выйшлі зусім, мяне, больш чым каго, пачаў мучыць голад.Карпюк.//(1і2ас.неўжыв.). Не даваць спакою, хваляваць, непакоіць. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)