гаршчо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Гліняная пасудзіна са звужаным дном для варкі стравы, для малака, для пакаёвых раслін і пад.

Смачны баршчок, ды малы г. (прыказка). Калі гаспадар з гаспадыняю сварацца, дык у гаршку трасца варыцца (прыказка).

|| памянш. гаршчо́чак і гаршчэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гаршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гной, гно́ю, М гнаі, м.

1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

Конскі г.

Вывесці г. з хлява.

2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы́, -а́я, -о́е і гно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каэфіцые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Лікавы (або літарны) множнік у алгебраічным выразе.

2. Адносная велічыня, якая колькасна вызначае якую-н. уласцівасць фізічнага цела.

К. цеплаправоднасці.

Каэфіцыент карыснага дзеяння (ккд) — адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці скарыстанай ім энергіі.

|| прым. каэфіцые́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

Апылкаванне кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.

Палявыя кветкі.

Садовыя кветкі.

|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́віш, -а, мн. -ы, -аў, м. і кла́віша, -ы, мн. -ы, -віш, ж.

1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку.

Клавішы раяля.

2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.

Клавішы камп’ютарнай клавіятуры.

|| прым. кла́вішны, -ая, -ае.

Клавішныя інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мплекс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць прадметаў, з’яў, дзеянняў, уласцівасцей, якія складаюць адно цэлае.

Мемарыяльны к.

К. гімнастычных практыкаванняў.

2. Сукупнасць цесна звязаных галін народнай гаспадаркі ці прадпрыемстваў розных галін гаспадаркі.

Аграпрамысловы к.

Паліўна-энергетычны к.

Тэрытарыяльна-вытворчы к.

Ваенна-прамысловы к.

|| прым. ко́мплексны, -ая, -ае.

Комплексная аўтаматызацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць зямлю культыватарам.

2. Разводзіць, вырошчваць (злакі, расліны).

К. новыя гатункі бульбы.

3. перан. Удасканальваць што-н. якім-н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго-н.

К. працавітасць.

|| наз. культывава́нне, -я, н. і культыва́цыя, -і, ж. (да 1 знач.).

|| прым. культывацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабіры́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Егіпце — будынак з мноствам пакояў і складанымі, заблытанымі хадамі, з якога цяжка было выйсці.

2. перан. Складанае, заблытанае становішча, размяшчэнне чаго-н.

Л. вуліц.

Л. думак.

3. Унутранае вуха чалавека і пазваночных жывёл (спец.).

|| прым. лабіры́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закла́д, -у, М -дзе, м.

1. Аддача (рэчы, маёмасці) у забеспячэнне абавязацельстваў, у пазыку.

Узяць грошы пад з.

Дакумент у закладзе.

2. Рэч, грошы, на якія паспрачаліся.

Выйграць з.

Ісці ў з. або біцца аб з. (перан.: спрачацца на грошы або што-н. іншае).

|| прым. закладны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.

Індаеўрапейская прамова.

Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)