студы́ец, -ды́йца, мн. -ды́йцы, -ды́йцаў, м.

Вучань студыі (у 3 знач.), а таксама артыст студыі (у 4 знач.).

|| ж. студы́йка, -і, ДМ -ды́йцы, мн. -і, -ды́ек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́таўнік, -а і -у, м.

1. -а. Паўднёвае дрэва сямейства тутавых, лісце якога выкарыстоўваецца як корм для шаўкапрада; тутавае дрэва, шаўкоўніца.

2. -у, зб. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узнача́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Стаць на чале чаго-н., узяць на сябе кіраўніцтва чым-н.

У. дэлегацыю.

У. камісію.

|| незак. узнача́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умяшча́льны, -ая, -ае.

1. Які ўмяшчае значную колькасць, многа каго-, чаго-н.

У. зала.

У. чамадан.

2. Які можа ўмясціцца.

|| наз. умяшча́льнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упе́радзе, прысл.

1. (таксама прыназ. з Р). На якой-н. адлегласці перад кім-, чым-н.

Ісці ў.

Ісці ў. ўсіх.

2. У будучым.

У дзяцей усё ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак., за каго-што.

Узяць пад ахову каго-, што-н.

У. за пакрыўджанага.

У. за чые-н. інтарэсы.

|| незак. уступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго (што).

Выклікаць у каго-н. пачуццё задаволенасці, радасці; супакоіць.

Навіна ўсцешыла чалавека.

У. брата добрым словам.

|| незак. усце́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фікса́ж, -у, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

|| прым. фікса́жны, -ая, -ае.

Фіксажныя растворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́рум, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе адбываліся сходы, суды і пад.

2. -у. Масавы сход, з’езд.

Ф. вучоных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбо́льны, -ая, -ае.

Футбольнае поле.