размо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размарыць.
2. у знач. прым. Знямоглы, абяссілены ад гарачыні і пад. Размораныя куры капаліся ў дарожным прыску. Б. Стральцоў. Драмаў .. [Васіль] нядоўга, абудзіўшыся, размораны ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і нічога не думаў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэсліць.
2. у знач. прым. Пакрыты рознымі лініямі, штрыхамі. Скрэсленая карта.
3. у знач. прым. Які мае многа паправак, закрэсліванняў. Канстанцін Міхайлавіч паказвае скрэсленае партызанскае апавяданне ў адным паважным выданні. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Умяшчальны зал. Умяшчальны чамадан. □ Запасяць .. [лясныя мышы] таксама арэхі, насенне клёна, вяза, ягады, але асабліва любяць арэшкі ліпы, набіваючы імі даверху даволі ўмяшчальныя дуплы. Самусенка.
2. Які можа ўмясціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́сціцца, чышчуся, чысцішся, чысціцца; незак.
1. Чысціць сваё адзенне, абутак, прыводзячы сябе ў належны выгляд. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк. Ракітны.
2. Зал. да чысціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штукава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Разм. Вырабляць, паказваць штукі (у 4 знач.); практыкавацца. Галоўным чынам.. [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады. Бядуля.
2. Зал. да штукаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.
Разм.
1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.
2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.
3. Зал. да глуміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адплюшчыць.
2. у знач. прым. Не закрыты павекам, расплюшчаны (пра вочы). [Ніна:] — Думаеш, я не заўважаю, як ты падоўгу ляжыш у ложку з адплюшчанымі вачыма і ад нечага трывожнага не можаш заснуць. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абтрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абтрапаць.
2. у знач. прым. Паношаны, падраны ад доўгага ўжывання. [Чыжык] найбольш дзівіўся на схуднелыя твары новых сяброў, на абтрапанае, бруднае адзенне, на абутак, з-пад падэшваў якога відаць былі босыя ногі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)