дывертысме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу, або ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.
|| прым. дывертысме́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дывідэ́нд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыбытак, які атрымліваецца акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.
|| прым. дывідэ́ндны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дывізіён, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Воінскае падраздзяленне ў артылерыйскіх, ракетных часцях.
2. Злучэнне ваенных караблёў аднаго класа.
Д. мінаносцаў.
|| прым. дывізіённы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыві́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.
1. Асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узброеных сіл.
Стралковая д.
Танкавая д.
Авіяцыйная д.
2. Вышэйшае злучэнне ваенных караблёў аднаго або некалькіх класаў.
|| прым. дывізі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыгра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Састаўны пісьмовы знак, які складаецца з дзвюх літар і ўжыв. для абазначэння на пісьме фанем і іх варыянтаў.
Беларускія дыграфы «дж» і «дз».
|| прым. дыгра́фны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыдакты́зм, -у, м. (кніжн.).
Павучальнасць.
Канец байкі ўспрымаецца як д.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыда́ктык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па дыдактыцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыда́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
Раздзел педагогікі, тэорыя адукацыі і навучання.
|| прым. дыдакты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дые́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Нотны знак, які азначае павышэнне гуку на паўтон.
|| прым. дые́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дые́та, -ы, мн. -ы, дые́т, ж.
Спецыяльна ўстаноўлены рэжым харчавання.
Хворы на дыеце.
Строгая д.
|| прым. дыеты́чны, -ая, -ае.