ТЫМО́Р (Timor),
самы вялікі востраў у складзе Малых Зондскіх а-воў Малайскага архіпелага. Паўд.-зах. ч. — тэр. Інданезіі; пра паўн.-ўсх. ч. гл. Усходні Тымор. Пл. каля 34 тыс. км². У рэльефе пераважаюць горы (выш. да 2950 м); ёсць гразевыя вулканы. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Т-ра паветра на ўзбярэжжы ўвесь год 25—27 °C, ападкаў каля 1500 мм за год. Трапічныя мусонныя лясы і высакатраўныя саванны. Плантацыі кавы, какосавай пальмы. Вырошчваюць рыс, кукурузу. Асн. гарады — Купанг, Дылі.
т. 16, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЕ́ВІЧ Васіль Іосіфавіч (7.1.1917, г. Растоў-на-Доне, Расія — 17.2.1977),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1959). З 1940 саліст Дзярж. акад. хар. капэлы Беларусі. Выступаў у дуэце з М.Р.Шуманскім. У рэпертуары дуэта бел. нар. песні, творы бел. кампазітараў І.Кузняцова, І.Любана, Ю.Семянякі, Я.Ціхановіча і інш. Выконваў і сольныя партыі ў кантатна-аратарыяльных творах: «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, «Калоднікі» А.Фляркоўскага, «Рэквіем» В.А.Моцарта і інш.
А.Я.Ракава.
т. 18, кн. 1, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Юры (сапр. Харытановіч Георгій Васілевіч; н. 21.1.1945, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1969). З 1970 працаваў у газеце ў Барысаве, з 1988 у час. «Маладосць» (з 1993 заг. аддзела), у 2001—02 заг. аддзела ў час. «Крыніца». Друкуецца з 1961. Кнігі прозы «Луп» (1989), «Анёлы на бальшаку» (1993), «Армагедон-1895», «Любіць ноч — права пацукоў» (абедзве 2000), «Сатырыкон» (2003) і інш. пра сучаснае жыццё. Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў і інш.
т. 18, кн. 1, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
безвыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Пра становішча, з якога няма выхаду. Вася Крайко ў безвыходным становішчы застаўся ў лесе, акружаны фашыстамі. Дзюбайла. // Вельмі цяжкі, безнадзейны. Безвыходныя думкі. Безвыходная журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгарну́цца, ‑горнецца; зак.
Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе). / у перан. ужыв. Адгарнулася новая старонка ў шматвяковай гісторыі Полацка — старонка будаўніцтва камунізма. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.
Адкрыць, расплюшчыць (пра вочы). Калі.. [Завішнюк] адплюшчыў вочы, убачыў, як над лесам, над самымі Мсціжамі, там, куды вяла шаша, гарыць зараза. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адстаўні́к, ‑а, м.
Той, хто знаходзіцца ў адстаўцы (цяпер звычайна пра ваенных). [Максім Сілыч] — адстаўнік-пенсіянер, жонка таксама нідзе не працуе, так што на ўсё лета прыехалі зноў. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахры́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ахрып, ‑ла; зак.
Стаць хрыплым (пра голас). Хай скамянею я, Хай лепш замоўкнуць струны, Калі пявучы рытм Ахрыпне ў грудзях зноў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
васілько́вы, ‑ая, ‑ае.
Сіні, колеру васілька. Васільковая аблямоўка. □ Ідучы заспявалі пра жыта, васільковыя, сінія вочы, што ніколі не будуць забыты, ані ў песні, ні сэрцам дзявочым... Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікаму́чанік, ‑а, м.
Назва, якую праваслаўная царква прысвойвала тым паслядоўнікам хрысціянства, якія, паводле паданняў, перанеслі самыя цяжкія мукі за веру. // Уст. Пра чалавека, які многа пакутуе, мучыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)