Бялі́зна. Укр. біли́зна ’тс’. Слав. *bělizna (ад *bělъ ’белы’) — гэта спачатку ’белы колер’ (параўн. рус. белизна́). Такія словы лёгка паддаюцца канкрэтызацыі («рэчы, звязаныя з белым»). Адсюль і перанясенне націску. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з польск. bielizna ’тс’, але для гэтага не хапае даных. Параўн. Слаўскі, 1, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́ж1 ’бура, якая ломіць дрэвы’ (Сцяшк. МГ). Да валіць. Параўн. балг. валеж ’снег, дождж (ападкі)’. Гл. таксама валішча, валежг.

Вале́ж2 ’упаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць. Параўн. рус. валежина ’ляжачы сухі лес’, валь, валяжник ’зваленыя ветрам дрэвы’, укр. валежник ’тс’ (Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакша ’той, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вараці́ла1 ’вал у варштаце ткацкім’ (КЭС, Тарнацкі, Studia, Дразд., Клім.), варацідла ’частка ткацкага станка’ (КТС); ’навой’ ’тс’ (Шатал.). Рус. воротило, укр. воротило, балг. вра́тило, серб.-харв. вра̀тило. Агульнаслав. тэрмін ад дзеяслова *вараціць ’круціць’ < *vьrtěti, *vortiti.

Вараці́ла2 ’дзелавы чалавек’ (КСП), варацідла ’дзялок’ (КТС). Да варочаць (справамі), вараціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вартава́ць ’вартаваць, ахоўваць, пільнаваць’ (БРС, Гарэц., Інстр. III, Шпіл., Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Ст.-бел. вартовати (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вартува́ти, рус. дыял. (смал.) вартова́ть. Запазычанне з польск. wartować ’тс’ (да warta ’варта, ахова’ ці непасрэдна да ням. warten). Параўн. і чэш. vartovati (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́раме ’час’ (Нас.: ве́реме). Адносіцца да прасл. *vermę ’час; пагода і да т. п.’ (укр. ве́ремє, ст.-рус. веремя, ст.-слав. врѣмѧ, балг. вре́ме, серб.-харв. вријѐме, славен. vréme). Агляд этымалогій гл. Фасмер, 1, 361–362. Гл. яшчэ Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 120–121; Матл, там жа, 143–144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грама́тыка (БРС). Рус. грамма́тика, укр. грама́тика. У ст.-бел. мове гэта слова ўжываецца, напр., у Скарыны (гл. Булыка, Запазыч., 85). Першакрыніцай запазычання з’яўляецца грэч. мова. Сучасная форма слова адлюстроўвае лац. пасрэдніцтва (grammatica). Непасрэдна гэта слова ўзята з польск. мовы (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 451; Шанскі, 1, Г, 157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэ́цкі ’грэчаскі’ (БРС, Байк. і Некр.). Рус. дыял. гре́цкий (параўн. і грецкий орех), укр. гре́цький, польск. grecki, балг. гръцки. З прасл. *grьčьskъ(jь) ’тс’. Параўн. Фасмер, 1, 457; Шанскі, 1, Г, 168–169; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 162–163. Фасмер (1, 455) указвае, што форма гре́цкий народнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)