РЫКО́ЎСКІ Генадзь Феадосьевіч (н. 23.9.1936, г. Куўшынава Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-р біял. н. (1996). Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, відавым складзе, экалогіі, геаграфіі, эвалюцыі мохападобных.

Тв.:

Мохообразные Березинского биосферного заповедника. Мн., 1980;

Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. Мн., 1985 (разам з В.​І.​Парфёнавым, Г.​А.​Кім).

т. 13, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭІНТРАДУ́КЦЫЯ (ад рэ... + інтрадукцыя),

другасная інтрадукцыя раслін або жывёл у месцы, дзе пэўны від раней існаваў, а потым знік па якіх-н. прычынах, у т. л. ў выніку дзейнасці чалавека. Паняцце, блізкае да рэакліматызацыі.

Р. дзікарослых раслін адрозніваецца ад першаснай інтрадукцыі тым, што зыходны матэрыял звычайна ўжо выкарыстоўваўся ў адборы і асвойваўся ў культуры. Рэінтрадукаваныя расліны маюць вышэйшую жыццяздольнасць у параўнанні з абранымі непасрэдна з прыроды.

т. 13, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́КРУТ (ням. Rekrut ад франц. recruter набіраць войска),

асоба, прынятая на ваен. службу па найме або павіннасці. Тэрмін (ужываецца з 17 ст.) атрымаў шырокае распаўсюджанне ў 18—19 ст. у сувязі са стварэннем у шэрагу краін пастаяннага рэгулярнага войска. У рас. арміі ў 1705—1874 асоба, залічаная ў армію паводле рэкруцкай павіннасці. У 1874 з увядзеннем у Расіі ўсеагульнай воінскай павіннасці тэрмін «Р.» заменены словам «навабранец».

т. 13, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САПУНО́Ў Васіль Андрэевіч (3.4.1914, в. Чычырына Вожагадскага р-на Валагодскай вобл. — 25.12.1978),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р с.-г.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Кіраўскі зоавет. ін-т (1938). З 1955 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1963 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (дацэнт, праф., заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёл, тэхналогіі нарыхтоўкі і перапрацоўкі кармоў.

т. 14, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЛЫ,

старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пач. 13 ст. тэр. па левым беразе р. Даўгава, на Пд — сучасную Латвію і часткова сумежны раён на ПнУ сучаснай Літвы. Паліт. і ваен. цэнтр С. — умацаванае гарадзішча (з 6 ст. н.э.) і пасад Селпілс на беразе Даўгавы. С. вялі барацьбу з нямецкімі крыжакамі, але ў 1208 трапілі ў залежнасць ад іх. С. ўвайшлі ў склад латышскай народнасці.

т. 14, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЦЁРТЭВАНТ, Стэртэвант (Sturtevant) Альфрэд Генры (21.11.1891, г. Джэксанвіл, штат Ілінойс, ЗША — 6.4.1970), амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т. З 1911 у лабараторыі Т.Х.Моргана. У 1928—62 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та. Навук. працы па сістэматыцы і параўнальнай цытагенетыцы відаў роду дразафіла. Абгрунтаваў тэорыю лінейнага размяшчэння генаў, адкрыў супрэсію (1920) і эфект становішча гена (1925).

т. 15, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАЛІКУЛАСТЫМУЛЯВА́ЛЬНЫ ГАРМО́Н,

гармон пярэдняй долі гіпофіза. Адкрыты ў 1931. У мужчын стымулюе сперматагенез, у жанчын — рост і выспяванне фалікулаў у яечніках.

Ф.г. — глікапратэід. Разам з лютэінізавальным гармонам узмацняе сакрэцыю жан. палавых гармонаў — эстрадыёлу і прагестэрону, якія па механізме зваротнай сувязі тармозяць сакрэцыю Ф.г. Выдзяленне Ф.г. ўзмацняецца асаблівым рылізінг-гармонам гіпаталамуса. У жанчын прадукцыя Ф.г. мае цыклічны характар, звязаны з менструальным цыклам.

І.​М.​Семяненя.

т. 16, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРО́МЕГР (ад фера... + метр),

прылада для выпрабаванняў магнітамяккіх матэрыялаў у пераменных магн. палях. Прынцып дзеяння заснаваны на вымярэнні значэнняў эрс індукцыі ў абмотках, якія ахопліваюць асяродак, выраблены з даследаванага матэрыялу. Па атрыманых даных вызначаюць імгненнае значэнне магн. індукцыі ў асяродку, значэнне току падмагнічвання (г.зн. напружанасць магн. поля), будуюць дынамічную пятлю гістэрэзісу і інш. З дапамогай Ф. вызначаюць таксама страты на гістэрэзіс і віхравыя токі.

т. 16, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНЯ́К Апанас Рыгоравіч (15.9.1899, в. Пакоснае Краснаярскага краю, Расія — 25.10.1972),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1942 на 1-м Бел. фронце. Сяржант Ч. вызначыўся 4.7.1944 у баях па ліквідацыі мінскага «катла»: у складзе артыл. батарэі ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак каля в. Вузляны Рудзенскага р-на; абкружаны ворагам, адзін агнём з кулямёта прадухіліў пагрозу акружэння батарэі.

т. 17, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭКСТЭРНА́Т,

сістэма здачы экзаменаў за курс навуч. установы экстэрнам з мэтай атрымання афіц. дакумента аб яе сканчэнні. Паводле Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь работнікам, дапушчаным да экзаменаў у парадку Э. за няпоўную сярэднюю школу, прадастаўляецца дадатковы водпуск не менш як на 17 каляндарных дзён, а да экзаменаў на атэстат сталасці — не менш як на 20 каляндарных дзён з захаваннем сярэдняй зарплаты па асн. месцы работы.

т. 18, кн. 1, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)