зае́здзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Пачаць ездзіць.

Трамваі заездзілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́зны, -ая, -ае.

1. гл. заезд.

2. У выразе: заезны двор (дом) (уст.) — карчма з месцамі для начлегу і дваром для коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заеката́ць, -екачу́, -яко́чаш, -яко́ча; -екачы́; зак. (разм.).

Пачаць екатаць.

З. ад болю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак.

1. каго (што). Тое, што і загрызці.

Воўк заеў каня.

Нуда заела (перан.: замучыла). Заелі вы мяне (перан.: замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.

2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.

З. лякарства цукеркай.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (разм.).

У кулямёце нешта заела.

|| незак. заяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́сціся, -е́мся, -ясі́ся, -е́сца; -ядзі́мся, -ясце́ся, -яду́цца; -е́ўся, -е́лася; -е́шся; зак., з кім і без дап. (разм.).

Счапіцца ў злоснай сварцы або быць у непрымірымых адносінах з кім-н.

З. з суседам.

Ён так заеўся, што ні ў чым не хоча саступаць.

|| незак. заяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.

1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

З. да знаёмых.

2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.

З. па дзяцей.

З. развітацца.

3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

З. з левага боку.

З. наперад.

4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

З. на край свету.

З. у гразь.

5. каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).

З. у вуха.

|| незак. заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́чы гл. заяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зае́чына, -ы, ж.

Мяса зайца як ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зажада́цца, -а́ецца; безас.; зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго-н. (пра жаданне), захацецца.

Зажадалася кабыле воцату (разм., асудж.) — захацелася невядома чаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго і з інф.

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

З. ісці ў грыбы.