ФІ́НІШ (англ. finish літар. — канец),

1) канцавы пункт дыстанцыі ў спарт. спаборніцтвах на хуткасць (бег, плаванне, лыжныя, вела-, аўта-, мотагонкі, канькабежны, конны, парусны спорт і інш.), які абазначаецца лініяй ці плоскасцю. Часам вынікі фіксуюцца камп’ютэрамі і інш. дакладнымі электроннымі прыладамі.

2) Заключная, вырашальная частка дыстанцыі, спарт. спаборніцтваў.

т. 16, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІТАГЕЛЬМІ́НТЫ (ад фіта... + гельмінты), фітанематоды,

паразітычныя чэрві раслін з кл. круглых чарвей. Выклікаюць нематодныя хваробы раслін, ці фітагельмінтозы. Каля 1000 відаў. Пашыраны паўсюдна. Пашкоджваюць падземныя і надземныя органы раслін, што вядзе да спынення іх росту і гібелі. Найб. пашыраныя нематоды: бульбяная, бураковая, галавая, пшанічная, сцябловая бульбяная, цыбульная.

т. 16, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРАНКО́ЎСКІ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,

дэтэктар зараджаных часціц, дзеянне якога заснавана на рэгістрацыі Чаранкова—Вавілава выпрамянення. Складаецца з радыятара (рэчыва, у якім рухаецца часціца), аптычнай сістэмы для факусіроўкі святла і аднаго ці некалькіх фотаэлектронных памнажальнікаў, што ператвараюць светлавы сігнал у электрычны. Выкарыстоўваецца ў ядз. фізіцы і фізіцы часціц высокіх энергій.

т. 17, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

замо́чышча Месца за азярынай ці копанкай, у якой мачылі лён, пяньку, канатнік (Рэч.).

□ ур. Замочышча (луг) каля в. Заспа Рэч.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

канюшы́нішча Поле, дзе расце ці расла канюшына (БРС).Тое ж кле́вер, кле́верышча, клевяры́шча, кле́верычча, кле́ўрычча, клевярні́шча, клевяррё (Слаўг.), канюшы́на (Жытк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Вархо́ліцца ’патрохі сварыцца’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. warcholić się ’тс’ (да warchoł > бел. ва́рхал; гл. таксама Брукнер, 601–602). Наўрад ці можна думаць пра беларускае ўтварэнне ад ва́рхал (< польск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латарэ́я ’розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. лотерея ’тс’ (адлюстравана рус. вымаўленне [‑тэ], якое з італ. lotteria праз ням. Lotterie ці гал. loterij (Фасмер, 2, 522).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мач ’вымаклае месца ў пасевах’ (Юрч., Яшк.); ’лажок у канцы ці сярэдзіне поля’ (Яшк.). Ад вы́мак (гл.) з суф. ‑jь. Параўн. рус. вы́мочка ’пустое месца ў полі, дзе вымаклі пасевы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарна́ткі ’каралавыя пацеркі’ (Касп.). Ці не з *гранаткі (да грана́т ’назва мінералу’)? У польск. мове ў значэнні ’напаўкаштоўны камень’ у XV–XVII стст. ужывалася форма granatek (гл. Слаўскі, 1, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накуры́ць ’напыліць’: Накурыў ужо пʼаском аўтобус (свісл., Сцяшк. Сл.), параўн. таксама: аж пыл курыць (ТСБМ). Да курыць ’пускаць дым, куродыміць’, магчыма, пад уплывам польск. kurz ’пыл’ ці kurzyć ’пускаць пыл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)