1) павышэнне крывянога ціску (проціл.гіпатанія 1);
2) хвароба, якая выражаецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Вале́нта ’хвароба’ (Бір. Дзярж.): «каб цябе валента кінула», валянтова ’прыпадкі’ (КЭС). З польск.Walenty (?), Параўн. чэш.valentinsky, якое Ф. Барташ тлумачыць так: «Дзіця, народжанае на святога Валянціна, будзе валянцінскае, г. зн. будзе хварэць на прыпадкі» (Барташ, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паду́чая (хвароба), паду́чка ’эпілепсія’. Рус.паду́чая (болезнь), паду́чка, польск.padaczka, чэш.padoucí nemoc, padoucnice, славац.padúcnica, серб.-харв.па̏давица і г. д. Да падаць (Фасмер, 3, 184; Махэк, 425); параўн. таксама ням.fallende Sucht ’эпілепсія’ < fallen ’падаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міжыпа́рніца, міжы́пер(с)ніца, мізі́перніца, мізыперэ́сьніца ’прэласць, нарыў паміж пальцамі рук’, ’хвароба ног у кароў’ (Жд. 1, Чач., ТС; светлаг., Мат. Гом.; іўеў., Сцяшк. Сл.; лях., даўг., Сл. ПЗБ). Да між1 і перст (< прасл.pьrstъ ’палец’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сенгнгус (сенгогусъ) ‘нейкая хвароба рагатай жывёлы, выкліканая паяданнем павуціны з травой, пасля чаго выяўляецца цячэнне сліны і жывёла перастае прымаць ежу’; для лячэння “бросаютъ кровь и стираютъ дегтем носовые отверстия, языкъ и крестецъ” (навагр., Яшк. Мясц.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гара́чкаж.
1. (хвароба, ліхаманка) Fíeber n -s, -;
2.перан. (азарт) Errégung f -, Éifer m -s; Hast f -;
бе́лая гара́чкамед. Säuferwahn m -s;
◊
паро́ць гара́чкуúnüberlegt hándeln
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АБЛЫСЕ́ННЕ, пляшывасць, алапецыя,
парадзенне, поўнае або частковае выпадзенне (адсутнасць) валасоў. Лакалізуецца пераважна на галаве; можа быць часовым і стойкім. Пашыраная з’ява ў старэчым узросце, у перыяд старэчай інвалюцыі. Спрыяюць аблысенню нервова-псіхічныя і эндакрынныя захворванні, хваробы і пашкоджанні скуры, радыеактыўнае апрамяненне, інтаксікацыі. Прыроджанае аблысенне — у асноўным спадчынная хвароба, трапляецца рэдка; набытае аблысенне назіраецца пераважна ў мужчын, у жанчын у асноўным праяўляецца толькі парадзеннем валасоў. Адрозніваюць таксама гнездавое аблысенне — выпадзенне валасоў на адным або некалькіх абмежаваных участках скуры, татальнае — на ўсёй галаве і на інш. участках цела, рубцаватае — на змененых участках скуры (напр., пры фурункулёзе, траўмах, грыбковых хваробах і г.д.). Аблысенне бывае і ў дзяцей. На лячэнне выкарыстоўваюць сасударасшыральныя прэпараты, глюкакартыкоідныя гармоны, агульнаўмацавальныя сродкі, полівітаміны, некаторыя амінакіслоты, фізія- і іголкарэфлексатэрапію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАНСЕРЫЗА́ЦЫЯ,
метад дынамічнага назірання за станам здароўя насельніцтва, які ўключае комплекс прафілакт., дыягнастычных і лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Ажыццяўляецца дыспансерамі для ўмацавання здароўя і захавання працаздольнасці насельніцтва. Уключае пастаянны нагляд за станам здароўя асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку, вывучэнне і аздараўленне ўмоў іх працы і быту, выяўленне і лячэнне хворых на пач. стадыях хвароб, правядзенне індывідуальнай і сац. прафілактыкі.
Адрозніваюць 2 формы Д.; здаровых асоб (дзеці, падлеткі, цяжарныя, спартсмены) і хворых (хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, язвавая хвароба, цукр. дыябет, новаўтварэнні і інш.). На Беларусі ўведзена ў 1919—21 як спосаб работы ўстаноў аховы маці і дзіцяці, з 1925—27 — прамысл. рабочых.
Літ.:
Демченкова Г.З., Полонский М.Л. Теоретические и организационные основы диспансеризации населения. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФТЭРЫ́Я (ад грэч. diphtherion скурка, плеўка),
інфекцыйная хвароба чалавека з фібрынозным (плеўкавым) запаленнем і агульнай інтаксікацыяй.
Узбуджальнік Д адкрыты ням. бактэрыёлагамі Э.Клебсам і Ф.Лёфлерам у 1883. Крыніца інфекцыі — хворыя на Д. і бацыланосьбіты. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Адрозніваюць Д. зева, носа, гартані, вачэй, вонкавых палавых органаў (у дзяўчынак); бываюць камбінаваныя формы. Найчасцей бывае Д. зева (у 60—70%; лакалізаваная, пашыраная і таксічная). Прыкметы: пасля інкубацыйнага перыяду (2—14 дзён) т-ра цела 38 °C, паніжэнне апетыту, боль галавы і пры глытанні, пачырваненне, шэра-белыя плеўкі на слізістай абалонцы. Ускладненні: рэзкае звужэнне прасвету гартані (стэноз), расстройствы нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм.
Лячэнне: шпіталізацыя, процідыфтэрыйная сываратка; іншы раз — хірургічнае. Абавязковыя прышчэпкі супраць Д. коклюшна-дыфтэрыйна-слупняковай (КДС) вакцынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНУ́ХА,
вострая вірусная хвароба, падобная прыкметамі да адру ці шкарлятыны. Найчасцей хварэюць дзеці. Заражэнне адбываецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага. Дае стойкі імунітэт. Інкубацыйны перыяд 5—23 дні.
Адрозніваюць К. набытую і прыроджаную. Сімптомы К. набытай: павелічэнне (да 10—20 мм) патылічных і задняшыйных лімфатычных вузлоў, дробная (5—10 мм) бледна-ружовая высыпка (найбольш на разгібальнай паверхні рук і ног, іншы раз з павышэннем т-ры цела), якая знікае праз 2—4 дні без пігментацыі і лушчэння. Пры прыроджанай К. (калі маці хварэла на К. ў першыя 3 месяцы цяжарнасці) дзеці могуць нараджацца з заганамі: глухата, катаракта, парокі сэрца, пашкоджанне нерв. сістэмы, заганы развіцця мочапалавых органаў, печані і страўнікава-кішачнага тракту. Лячэнне сімптаматычнае.