КУНЯ́ЎСКІ (Макс Самуілавіч) (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1985). Засл. эканаміст Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел.эканам. ун-це. З 1990 прэзідэнт Бел.саюза прадпрымальнікаў і арандатараў. Навук. працы па праблемах павышэння якасці, надзейнасці і доўгатэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн.дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы теории и оценки экономической эффективности народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.);
Развитие заинтересованности и ответственности: (Вопр. теории и практики). Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДУ́ЦЬКА (Іван Іванавіч) (н. 28.10. 1916, в. Стары Пруд Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1951), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1936. З 1942 на Паўд.Зах., Сталінградскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Камандзір стралк. батальёна маёр Л. вызначыўся ў 1945 пры вызваленні Польшчы: 14 студз. на левым беразе Віслы падняў у атаку 2 роты, якія ўклініліся ў абарону ворага; 15 студз. батальён Л. захапіў 12 аўтамашын, 13 кулямётаў; 30 студз. першы выйшаў на польска-германскую граніцу. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́НКА (Іван Сідаравіч) (8.10.1895, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах. Камандзір стралк. дывізіі Л. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Магілёўскай вобл. Дывізія з баямі 23—25 чэрв. фарсіравала рэкі Проня і Бася, адбіла некалькі контратак каля в. Халмы Чавускага р-на; Л. з гарматы падбіў некалькі варожых танкаў, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Магілёве. Яго імем названы вуліца і сквер у Магілёве, плошча ў Крычаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІ́ЙСКАЯ ВАЙНА́,
вайна саюзастараж.-грэч. дзяржаў на чале з Афінамі супраць панавання Македоніі ў 323—322 да н. э. Ініцыіравана афінянамі на чале з Дэмасфенам і Гіперыдам пасля атрымання звестак пра смерць Аляксандра Македонскага. Да Афін далучыліся некат. полісы Сярэдняй Грэцыі і Пелапанеса, асобныя ілірыйскія і фракійскія плямёны. У 323 да н.э. войска саюзнікаў на чале з Леасфенам у бітве пры Гераклеі разбіла сілы правіцеля Македоніі Антыпатра і прымусіла яго схавацца ў фесалійскай крэпасці Ламія (адсюль назва вайны). Скарыстаўшы раздробленасць антымакедонскага лагера, Антыпатр дачакаўся падмацаванняў і ў Кранонскай бітве (322 да н.э.) разбіў саюзную армію. Панаванне Македоніі ў Грэцыі было адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПА (Лапо) Мацвей Міхаіл Дзям’янавіч
(Дамінікавіч; 13.10.1788, б. маёнтак Рудобелка, цяпер у складзе г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — 27.8 1840),
удзельнік руху дзекабрыстаў. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме, Пецярбургскім пансіёне пастара Колінса. З 1819 у лейб-гвардыі, з 1824 падпаручнік. З 1819 чл. тайнага т-ва «Хейрут» («Вольнасць», філіял «Саюза дабрабыту»). У снеж. 1825 спрабаваў узняць на паўстанне каля Пецяргофа батальён, у якім служыў. Арыштаваны 4.1.1826. Разжалаваны ў радавыя без пазбаўлення дваранства, у вер. 1826 пераведзены ў Каўказскі асобны корпус, дзе даслужыўся да чыну прапаршчыка. У 1835 звольнены ў адстаўку, жыў на радзіме ў Рудобелцы пад наглядам паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Антон Іванавіч) (18.1.1897, в. Каменная Брэсцкага р-на — 9.4.1965),
генерал-лейтэнант (1942), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1925, 1947), Вышэйшыя акад. курсы (1947). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. З 1941 камандуючы арміямі на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, правядзенні Усх.-Прускай аперацыі. У час Беларускай аперацыі 1944нам. камандуючага 43-й арміяй, удзельнічаў у акружэнні віцебскай групоўкі праціўніка і вызваленні Віцебска (гл.Віцебскі «кацёл»). Вызначыўся пры авалоданні г. Кёнігсберг. Удзельнік вайны з Японіяй на Д. Усходзе. Да 1954 у Сав. Арміі.
іспанскі прафс., паліт. і дзярж. дзеяч. З 1894 чл.Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП). У 1917—18 зняволены за ўдзел у арганізацыі ўсеагульнай забастоўкі. З 1918 дэп. картэсаў. У 1925—37 ген. сакратар Усеагульнага саюза працоўных. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 міністр працы (1931—33), старшыня ІСРП (1932—35, лідэр яе левага крыла). За ўдзел у паўстанні супраць урада правых рэспубліканцаў у 1934 зняволены (амнісціраваны ў лют. 1936), прэм’ер-міністр і ваен. міністр урада Нар. фронту (вер. 1936 — май 1937). З 1939 у эміграцыі ў Францыі. У 1942—45 зняволены ў ням.-фаш. канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНЕ́НКАЎ (Уладзімір Дзмітрыевіч) (17.5.1919, в. Птахіна Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 14.1.1988),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1944), ген.-палк. авіяцыі (1971). Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1941), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948) і Генштаба (1954). З ліп. 1942 на Зах., Варонежскім, Сталінградскім, Паўд., 3-м і 1-м Бел. франтах, удзельнік баявых вылетаў з авіяпалком «Нармандыя—Нёман»: камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 448 баявых вылетаў, збіў 46 самалётаў ворага. Чл.ЦККПБ (1966—71), Дэп. Вярх. СаветаБССР (1967—71). Аўтар кн. «Вяртанне ў неба» (1974), «Сокал-1» (1976), «Без вайны» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЛЮШЭ́НКА (Дзмітрый Данілавіч) (2.11.1901, с. Новакузняцоўка Зернаградскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 20.7.1987),
савецкі военачальнік. Ген. арміі (1959). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945), Герой Чэхаславакіі (1970). У арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1949). З 1925 у кав. часцях, потым у бранятанк. войсках. Удзельнік паходу сав. войск у Зах. Беларусь (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір механіз. і стралк. карпусоў, з кастр. 1941 камандуючы 5, 30, 1, 3-й гв., з 1944—4-й танк. арміямі. З 1945 на камандных пасадах у Сав. Арміі. У 1960—64 старшыня ЦК ДТСААФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ (Віктар Мікалаевіч) (21.11. 1916, г. Зарайск Маскоўскай вобл., Расія),
двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Каспійскае вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя Кірава (1950). У ВМФ з 1937. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн. флоце, са снеж. 1942 нам. камандзіра разведатрада па палітчасці, з мая 1944 камандзір разведатрада. Вызначыўся пры выкананні баявых задач у тыле ворага ў Запаляр’і, у жн. 1945 на чале асобнага разведатрада асобага прызначэння Ціхаакіянскага флоту пры высадцы дэсантаў на ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Карэі. Пасля вайны да 1956 у цэнтр. апараце ВМФСССР. Аўтар кніг «Твар у твар» (1957), «Урокі мужнасці» (1975) і інш.