ліванскі архітэктар, грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў вышэйшую інж. школу ў Бейруце (1927), АМ у Парыжы, дзе вучыўся ў А.Перэ. У сваіх пабудовах Т. кіраваўся прынцыпамі сучаснай еўрап. архітэктуры, увасабляў іх з улікам кліматычных умоў Лівана: «Каледж мудрасці» (1938), група жылых дамоў у раёне Хазміі (1960) у Бейруце і інш. У 1949 старшыня Ліванскага савета міру, з 1950 чл. і Прэзідыума Сусв. Савета Міру. Міжнар. I Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1961.
Літ.:
Табет М., Табет Ж. Антуан Табет: Пер. с фр.М., 1968.
літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог, муз.дзеяч. Засл. дз. маст. Літвы (1945). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1916). З 1920 выкладаў у муз. вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі (з 1948 праф.). Адначасова з 1920 адзін з арганізатараў (разам з К.Пятраўскасам) і дырыжор Каўнаскага опернага т-ра. Адзін з пачынальнікаў літ. раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, тв. для арк., камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літ. і бел.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1948.
армянскі паэт і грамадскі дзеяч. Скончыў Лазараўскі ін-тусх. моў у Маскве (1906), вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1913—16). Друкаваўся з 1905. Першы зб. вершаў «Мроі сутоння» (1908). Аўтар цыклаў вершаў «Ноч і ўспаміны», «Залатая казка» (абодва 1912), «Краіна Наіры» (1915). Спачуваў абяздоленым, выказваў любоў да бацькаўшчыны. Лірыка Т. вызначаецца вытанчанасцю форм, багаццем рытмікі, музыкальнасцю. Удзельнічаў у заключэнні Брэсцкага міру 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІЛО́ВІЧ (Усціновіч) Аляксандр Харытонавіч
(1897, в. Мянькі Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1937),
дзеячрэв. руху. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе, падаўлення мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 чл. выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў Петраградзе. Са студз. 1918 камісар, з ліп. 1918 нам. кіраўніка справамі Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома). З лют. 1918 камандзір атрада Чырв. гвардыі, які ўвайшоў у Камуніст. атрад Петраградскага к-та РКП(б). Дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве (17—21.7.1918). Пасля грамадз. вайны на парт. і сав. рабоце. У 1937 неабгрунтавана арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІ́НІЙ Гай (Gaius Flaminius; ? — 23.6.217 да н.э.),
дзяржаўны і ваен.дзеячСтараж. Рыма. Нар. трыбун 232, цэнзар 220, консул 223 і 218 да н.э. Адстойваў інтарэсы плебеяў і коннікаў. Правёў законы аб надзяленні плебеяў зямлёю (232), аб далучэнні вольнаадпушчанікаў да 4 гар. трыбаў (220), што спрыяла дэмакратызацыі рым. грамадства. Садзейнічаў будаўніцтву (цырк Ф. на Марсавым полі і Фламініева дарога з Рыма ў Арымін). Паспяхова ваяваў з інсубрамі ў Галіі (223). Загінуў у час 2-й Пунічнай вайны ў бітве каля Тразіменскага воз. разам з б. часткай арміі, якую ён узначальваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЯРКО́ Рыгор Іванавіч (н. 1.7.1949, в. Першамайск Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.ваен.дзеяч. Ген.-маёр (1993). Скончыў Арджанікідзеўскае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1970), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1978) і Ваен. акадэмію Генштаба (1992). З 1970 на камандных і штабных пасадах у Паўд. групе войск, з 1978 у Сярэднеазіяцкай ваен. акрузе. З 1992 камандзір танк. дывізіі, нач. штаба танк. арміі (армейскага корпуса). У 1995—99 нач.Ваен. акадэміі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2000 на адказных пасадах у органах дзярж. кіравання. Працы па праблемах будаўніцтва Узбр. Сіл і рэфармавання сістэмы ваен. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЕНЕ́І Сеед Алі Хусейні (н. 15.7.1939, г. Мешхед, Іран),
іранскі рэліг. і дзярж.дзеяч, аятала. Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я г. 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі 1978—79, паплечнік Р.М.Хамейні. У 1979—80 чл. Ісламскага рэв. савета, нам. міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідэр (рахбар) і фактычны правіцель.
Літ.:
Зайнабитдинов Е. Духовный лидер ИРИ аятолла Хаменеи // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМІ́НСКІ Францішак Ксаверы (? — 9.6.1809),
бел. грамадскі дзеяч, польскі пісьменнік. З 1788 староста пінскі. ваявода мсціслаўскі, у 1793—1807 маршалак мінскі. Як прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага ездзіў у Зах. Еўропу з дыпламат. даручэннямі. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцарскай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыст. «Адказу» (1792). Ёсць меркаванні, што Х. напісаў за Агінскага большасць асветніцкіх паэт. твораў, апублікаваных пад псеўд. «Слонімскі грамадзянін» у зб-ках «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РА (сапр. Маржкоўскі ці Меражкоўскі) Павел Іванавіч (? — каля 1670), дзяржаўны дзеяч Украіны. Валынскі шляхціц, прыбліжаны (пазней зяць) Б.Хмяльніцкага. Удзельнік вызв. вайны 1648—54 супраць польскага панавання. Выступаў супраць далучэння Украіны да Расіі, удзельнічаў у падпісанні ўкр.-польскага Гадзяцкага дагавора 1658. Пасля вымушанай адмовы ад улады Ю.Хмяльніцкага (сын Б.Хмяльніцкага, гетман Украіны ў 1659—63) абвясціў сябе гетманам Правабярэжнай Украіны (1663—65). Са сваімі казацкімі палкамі далучыўся да паходу польскіх войск на Левабярэжную Украіну (1663—64), разам з палякамі падаўляў нар. хваляванні 1663—65 на Правабярэжнай Украіне. У 1665 пад націскам паўстанцаў уцёк у Польшчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІ́Р Міхаіл Мікалаевіч (н. 24.5.1948, в. Усава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1970), спецфакультэт пры Маскоўскім фін. ін-це (1982). У 1973—80 кіраўнік Клецкага аддз. Дзяржбанка СССР, потым Маскоўскага аддзялення Дзяржбанка СССРг. Мінска. У 1982—86 на парт. рабоце. З 1986 кіраўнік Мінскай гар. канторы Дзяржбанка СССР. З 1988 1-ы нам. старшыні праўлення Бел.рэсп. «Аграпрамбанка», з 1991 старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага «Белаграпрамбанка». З ліп. 1994 да ліст. 1996 прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. У 1998—99 кіраўнік прадстаўніцтва Еўрап. канцэрна «CEA» у Расіі.