Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен.zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ.kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл.*buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рына, перы 11 ка ’кастрыца’ (пін., ЛА, 4). Да перыць, праць ’біць’, ’аббіваць кастрыцу са льну’ (гл.). Суф. ‑ын‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 42).
Перына́ (пірьна) ’птушынае пяро’ (міёр., Нар. словатв.). Зборны назоўнік ад пяро (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жаць — жаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць1 ‘баяцца’, трус1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыкоць ‘тыц’ (ТС). Выклічнік для перадачы аднакратнага дзеяння ад ты́каць (гл.); канец слова можа ўзыходзіць да інфінітыўнага суфікса або да ўзмацняльнай часціцы ‑ць (< прасл.*tʼь), параўн. польск.‑ć: tobieć dam, чэш.‑ť: toť ‘тут’, ‘нядаўна, надоечы’ (ESSJ SG, 1, 329).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
легаліза́цыя
(ад лац. legalis = законны)
1) наданне законнай сілы якому-н. акту або дзеянню;
2) у міжнародным праве — засведчанне подпісаў на дакументах, прызначаных для дзеяння ў замежных дзяржавах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
к1, нескл., н.
1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка».
2. Глухі, заднеязычны, выбухны зычны гук.
к2, прыназ.зД.
Спалучэнне з прыназоўнікам «к» выражае:
Прасторавыя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні кірунку руху або дзеяння ў бок якога‑н. прадмета або асобы, якія ўсведамляюцца як прасторавая мяжа ці мэта; тое, што і да (у 1 знач.). Ісці к сыну. Зваць к сабе. Хіліцца к захаду. □ З ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду.Колас.Сялом вясковы гарманіст Ідзе к дзяўчатам на вячоркі.Хадыка.
Часавыя адносіны
2. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы. Зжаць жыта к нядзелі. □ Схіляецца дзень к надвячорку.Колас.Збіралася к начы на дождж.Чорны.
Аб’ектныя адносіны
3. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці да таго, што з’яўляецца матывам, стымулам гэтага дзеяння; тое, што і да (у 9 знач.). Клікаў ён народ свой к волі.Колас.
4. Ужываецца пры абазначэнні накіраванасці стану, уласцівасці або дзеяння да чаго‑н., сувязі ўласцівасці або прыметы з чым‑н.; тое, што і да (у 11 знач.). Мы — беларусы з братняю Руссю разам шукалі к шчасцю дарог.Клімковіч.Шырай жа к праўдзе дарогу!Крапіва.Ахвота бліжэй к дому быць.Грахоўскі.// Ужываецца ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, лаянкавых словах). Усё роўна пойдзеш к чортавай матары, басяк!Колас.
5. Ужываецца пры абазначэнні далучэння да чаго‑н.; тое, што і да (у 7 знач.). Каласок к каласку ў снапы Клапатліва збірае рука.Астрэйка.
Мэтавыя адносіны
6. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета. Пячэнне к чаю. □ Як песня птушкі раніцою К жыццю ўздымае поле, гай, — Вось так і ты, паэт, спявай, Каб вечна песня маладою Жыла ў народзе.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Láufzeitf -, -en
1) тэ́рмін дзе́яння
2) тэх. праця́гласць хо́ду; мотарэсу́рс
3) фіз. час прабе́гу (хвалі)
4) спарт. час бе́гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)