першыя 5 кніг Бібліі (Быццё, Зыход, Левіт, Лікі і Другазаконне); вядомыя таксама пад назвай Закон, або Вучэнне (па-яўрэйску — Тора); гал. свяшчэнныя кнігі іудаізму. П. — раздзел Старога запавету, складзены ў 1-м тыс. да н.э. Стварэнне яго прыпісваюць біблейскаму герою Майсею. У 1519 Ф.Скарына выпусціў у Празе П. ў 5 асобных кнігах на старабел. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СІСТЭ́МА,
сукупнасць усіх рэк у межах пэўнага рачнога басейна, што зліваюцца разам і выносяць свае воды з гэтай тэрыторыі ў выглядзе агульнага патоку (галоўнай ракі) у мора або возера; частка гідраграфічнай сеткі. У гал. раку ўпадаюць прытокі 1-га парадку, у іх — прытокі 2-га парадку і г.д. Адзін з важных паказчыкаў Р.с. — гушчыня рачной сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РАСВАТЫ,
у старажытнаіндыйскай ведыйскай міфалогіі (гл.Веды) гал. рака сусвету і яе багіня. Паўнаводная і магутная С. ачышчае і лечыць, нясе дары, ежу, патомства, жыццёвую сілу і бессмяротнасць. Яна — багіня свяшчэннай мовы і апякунка спевакоў. У пасляведыйскую эпоху С. — багіня красамоўства і мудрасці, жонка Брахмы, вынаходніца санскрыту, апякунка мастацтваў і навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ «Светлагорсккорммаш». Засн. ў 1978 у р.п. Сасновы Бор Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Светлагорскае». З 1978 у ВА «Гомсельмаш». Прадпрыемства складаецца з гал.вытв. механазборачнага цэха і дапаможных (дрэваапр. цэха, рамонтна-інструментальнага, рамонтна-мех., транспартнага і энергацепласілавога ўчасткаў). Асн. прадукцыя (2001): запчасткі да кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнаў, сталярныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-КАНТЭ́Н (Saint-Quentin),
горад на Пн Францыі, на р. Сома і Сен-Кантэнскім канале. Вядомы да н.э., стараж. гальскі горад. Каля 100 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: баваўняная (адзін з гал. цэнтраў краіны), эл.-тэхн., трансп. машынабудаванне. У раёне С.-К. — маст. промыслы (выраб карункаў, гардзін, бялізны). Маст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ДЖОНС (Saint John’s),
горад на У Канады, на паўд.-ўсх. беразе в-ва Ньюфаўндленд. Адм. ц. і гал.эканам. цэнтр прав. Ньюфаўндленд. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі каля 170 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, порт і рыбалоўная база на Атлантычным акіяне. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць.: рыбаперапрацоўчая, чорная металургія, нафтаперапр., вытв-сць рыбалоўнага рыштунку. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТ, Сетх,
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з гал. багоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. У перыяд Стараж. царства (28—23 ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Паводле міфаў, С. быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лу́да ’луджэнне’, ’сплаў волава са свінцом, які ўжываецца для пакрыцця металічных вырабаў’ (ТСБМ), лу́дка ’палуда’, лудзі́ць ’пакрываць палудай’ (брасл., Сл. ПЗБ); луджаная (луджоная) глотка ’крыкун’ (Юрч. Фраз. 2). Укр.лу́да ’бяльмо’, рус.луди́ть ’лудзіць’, маск.лу́дка ’луджэнне’, ст.-рус.луженый ’луджаны’ (1551 г.), лудило, лудильница, лудильня ’месца, дзе рыхтуюць палуду’ (XVII ст.). Паводле Бернекера (743), Праабражэнскага (1, 475), Фасмера (2, 529), паходзіць з с.-н.-ням.loden ’паяць’ (с.-в.-ням.loeten, ням.löten), параўн. гал.lood, ст.-англ.léad, с.-в.-ням.lot ’свінец’, якія з кельт *(p)loudia ’ліцца, таяць’, с.-ірл.lūaide ’свінец’ (Васэрцыер, 142). Параўн. таксама польск.ludwisarz ’ліцейшчык (пушак, званоў)’, ст.-польск.lodwisarz (XVI ст.) ’тс’ (Слаўскі, 4, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́фе
(гал. koffie, ад ар. kachva)
1) вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, насенне якой выкарыстоўваецца для прыгатавання асобага напітку; кафейнае дрэва;
2) тое, што і кава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фал
(гал. val)
1) трос для падымання на караблі парусоў, сігнальных флажкоў і інш.;
2) вяроўка для раскрыцця парашута без удзелу парашутыста, якая прымацоўваецца адным канцом да самалёта, а другім — да выцяжнога кольца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)