ЖАЛЯЗНЯ́К (Рыгор Самуілавіч) (вер. 1914, г. Віцебск — 1942),
бел.паэт. Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). Загінуў пры абароне Ленінграда. У 1931—32 працаваў у рэдакцыі газ. «Віцебскі пралетарый». Друкаваўся з 1931. У вершах славіў працоўны энтузіязм моладзі, поспехі сацыяліст.буд-ва (зб. «Першы вытап», з Б.Люгоўскім, 1933; «Вясновыя будні», 1934). Напісаў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія М.А.Багдановіча» (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПУ́ШЫН (Радзіслаў Яфімавіч) (н. 10.12.1961, Мінск),
бел.паэт.Канд.філал.н. (1993). Скончыў БДУ (1985). У 1985—87 працаваў у газ. «Автозаводец», у 1990—98 у БДУ. Друкуецца з 1978. Піша на рус. мове. Паэт гар. тэматыкі. Паэт. зб-кам «Тры погляды» (1990), «Між лістотай і снегам» (1993) уласцівы напружаная філасафічнасць, тонкі псіхалагізм, пошук гармоніі, прага духоўнасці. Пераклаў на рус. мову асобныя вершы М.Багдановіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГНІЮ АКСІ́Д, паленая магнезія,
злучэнне магнію з кіслародам; асноўны аксід, MgO. У прыродзе рэдкі мінерал перыклаз.
Бясколернае крышт. рэчыва, tпл 2827 °C, шчыльн. 3580 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Дробнакрышт. М.а. паглынае вуглякіслы газ і вадзяную пару, лёгка ўзаемадзейнічае з к-тамі. Атрымліваюць абпальваннем магнезіту і даламіту. Выкарыстоўваюць у вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, магнезіяльнага цэменту (гл.Магнію злучэнні), пры вулканізацыі гумы, для ачысткі нафтапрадуктаў, у медыцыне (сродак для зніжэння кіслотнасці страўнікавага соку, лёгкае слабіцельнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛАМІ́Н, монаметыламін,
першасны амін аліфатычнага рада, CH3NH2. Бясколерны газ з рэзкім пахам аміяку, tкіп -6,32 °C, шчыльн. 662,8 кг/м³. Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Паводле хім. уласцівасцей моцная аснова: з мінер. к-тамі ўтварае крышт. солі. У прам-сці каталітычным амінаваннем метанолу атрымліваюць сумесь метыламінаў — М., дыметыламін, трыметыламін (CH3)3N. Выкарыстоўваюць у вытв-сці інсектыцыдаў, растваральнікаў (напр., N-метылпіралідону), лек. сродкаў, паверхнева-актыўных і выбуховых рэчываў, фотаматэрыялаў (метол) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНЧУ́К»,
кніжнае таварыства. Існавала ў снежні 1906—07 у Мінску. Мела на мэце выданне і распаўсюджванне бел. кніг і газет. Заснавальнікі Б.У.Куштэлян, У.І.Самойла, С.В.Скандракоў, А.А.Шабуня, К.Б.Шпакоўскі. Разам з газ. «Наша ніва» выдала кірыліцай і лацінкай апавяданне Э.Ажэшкі «Гедалі» (1907). Рыхтавала да друку «Жалейку» Я.Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.
Літ.:
Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 133—134, 142—143.