назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан’юнктывы вока (гл. ў арт.Кан’юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл.Сянная ліхаманка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАВА (Валянціна Васілеўна) (н. 2.10.1932, Мінск),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). З 1952 салістка Дзярж.нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорна-харэагр. ансамблі «Харошкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТАНАВО́З,
аўтамабіль для перавозкі бетоннай сумесі. Мае кузаў каўшовага або бункернага тыпу. Кузаў бетанавоза можа быць тэрмаізаляваны ці мець прыстасаванне для абагравання. Бетанавоз з бетонамяшалкамі, якія бесперапынна дзейнічаюць у час перавозкі, наз. аўтабетонамяшалкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КрАЗ,
марка пазадарожных грузавых аўтамабіляў ВА «АўтаКрАЗ» (г. Крамянчуг, Украіна). Выпускаюцца з 1959. Поўная маса да 26,8 т (аўтапоезда да 58,7 т), магутнасць дызельнага рухавіка да 243 кВт.
Да арт.КрАЗ. Поўнапрывадны седлавы цягач КрАЗ-6443.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСФІ́ЛЬМ»,
адна з буйнейшых студый маст. фільмаў у Расіі. Створана ў 1924 у Маскве, выпускала фільмы маст., навукова-папулярныя, хранікальна-дакумент., анімацыйныя, з 1935 — толькі мастацкія. З 1991 кінаканцэрн «М.». Гл. таксама раздзел Кіно ў арт.Расія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЕ СЕ́РБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1804—13,
нацыянальна-вызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. У час паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт.Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.
расійскі танцоўшчык, балетмайстар, мастак. Нар.арт. Расіі (1976), нар.арт.СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 у Новасібірскім т-ры оперы і балета, з 1973 гал. балетмайстар Ленінградскага Малога опернага, з 1977 — Марыінскага т-раў. Сярод пастановак: «Папялушка» (1964) і «Рамэо і Джульета» (1965) С.Пракоф’ева, «Ліза і Кален, або Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1971), «Капелія» Л.Дэліба (1973), «Гаранка» М.Кажлаева (1968, і сцэнарыст), «Яраслаўна» Б.Цішчанкі (1974, і мастак), «Пятрушка» І.Стравінскага (1988) і інш. Вінаградаў. смела эксперыментуе ў галіне харэагр. лексікі, стварае арыг. версіі класічных балетаў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Прэмія імя М.Петыпа (Парыж, 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬСІ́С ((Balsys) Эдуардас) (20.12.1919, г. Мікалаеў, Украіна — 3.11.1984),
літоўскі кампазітар. Нар.арт. Літвы (1965), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1950), з 1953 выкладаў у ёй (праф. з 1969). У 1962—71 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Літвы. Асн. творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з арк.; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фп. і арк.; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ўдарных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драм. спектакляў; эстрадная музыка. Дзярж. прэміі Літвы 1958, 1960, 1967, 1969, 1974.
Літ.:
Нарбутиене О. Эдуардас Бальсис: Очерк творчества. Л., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЕНЬ»,
грамадска-літаратурная газета. Выдавалася ў 1861—65 у Маскве штотыднёва на рус. мове. Орган славянафілаў. Асвятляла, пераважна з пазіцый славянафільства, праблемы гісторыі і жыцця слав. народаў. Змяшчала інфарм. матэрыялы, гіст. і публіцыст. артыкулы, літ. творы. Асабліва вылучала бел. пытанне. Публікавала арт. Я.А.Балвановіча, А.Ф.Гільфердзінга, В.А.Ялагіна і інш. пра бел.-польскія і бел.-рус. ўзаемаадносіны. М.В.Каяловіч даў гіст., тэарэт. і ідэалагічнае абгрунтаванне канцэпцыі заходнерусізму (арт. «Люблінская унія Літвы з Польшчай у 1569 г.», «Літва і Беларусь», «Аб адносінах рускага грамадства да Заходняй Расіі» і інш.). Характар асвятлення бел. тэмы ад знешне памяркоўнага (1861—62) змяніўся на агрэсіўна шавіністычны пасля паўстання 1863—64.