кітайскі імператар [140—87 да н.э.] з дынастыі Зах.Хань. Пры ім канфуцыянства канчаткова стала дзярж. ідэалогіяй, уведзена сістэма дзярж. экзаменаў для замяшчэння дзярж. пасад, тэр. краіны падзелена на 14 акруг, зямельныя ўладанні знаці падзелены паміж нашчадкамі. У Дзі вёў заваёўніцкія войны, у т. л. ў сучасным Сіньцзяне, што спрыяла ўсталяванню сувязі Кітая з Сярэдняй Азіяй і Б. Усходам. Пры ім ханьская імперыя дасягнула найб. магутнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРАХІ́ТА (дэвіз праўлення Сёва; 29.4.1901, Токіо — 7.1.1989),
імператар Японіі ў 1926—89. З 1921 у сувязі з хваробай бацькі (імператара Іасіхіта) з’яўляўся прынцам-рэгентам; у 1926 заняў трон (каранаваны ў 1928). Пасля паражэння Японіі ў 2-й сусв. вайне застаўся на троне, але паводле канстытуцыі 1947 яго ўлада абмежавана парламентам і кабінетам міністраў; афіцыйна Х. прыняў тытул — «сімвал дзяржавы і адзінства народа».
Літ.:
Бикс Г. Хирохито и создание современной Японии: Пер. с англ.М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕНТЫНІЯ́Н І Флавій (Flavius Valentinianus, 321, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 17.11.375),
рымскі імператар з 364. Абвясціў брата Валента Аўгустам і сваім суправіцелем ва ўсх.ч. імперыі. У 366 выгнаў алеманаў з Галіі, да 374 вёў абарончыя войны з франкамі і саксамі на Рэйнскай мяжы. У 367 зрабіў суправіцелем сына Грацыяна. Пры Валентыніяну адбыліся буйныя антырым. выступленні ў правінцыях: паўстанні Пракопія ў М. Азіі і Фракіі (365—366), Фірма ў Афрыцы (372—373).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́РЫХ I (Alaricus, Alarich; каля 370—410),
кароль вестготаў [395—410]. У 395 пранік у Фракію, захапіў Афіны, разбурыў Карынф, Аргас, Спарту, Рым.Імператар Аркадзій заключыў з ім мір і прызначыў намеснікам Ілірыі, дзе ў якасці федэратаў былі паселены вестготы. У 401 Аларых I узняў паўстанне, уварваўся ў Італію, але, разбіты Стыліхонам, адступіў. У 408 тройчы асаджаў Рым, 24.8.410 захапіў яго і разрабаваў. Памёр у Паўд. Італіі, рыхтуючыся да паходу ў Сіцылію і Афрыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАР IIIВатаніят
(каля 1010 — пасля 1081),
візантыйскі імператар [1078—81]. Паходзіў з малаазійскай знаці. З сярэдзіны 11 ст. палкаводзец і намеснік шэрагу ваен.-адм. акруг. Узначаліў мяцеж малаазійскай знаці супраць імператара Міхаіла VII Дукі. У студз. 1078 абвешчаны імператарам, у сакавіку ўступіў у Канстанцінопаль. Беспаспяхова ваяваў з туркамі-сельджукамі, якія заснавалі на б.візант. землях Канійскі султанат (1080). Пры Н. III рэзка абвастрылася саперніцтва паміж малаазійскай і еўрап.ваен. знаццю. Скінуты Аляксеем I Камнінам, пастрыжаны ў манахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л-АДМІРА́Л,
найвышэйшае воінскае званне (чын) у ВМФ Расіі ў 1708—1908. Адпавядала званню генерал-фельдмаршал у арміі. Генерал-адмірал быў правадз. начальнікам флоту або насіў званне як ганаровае. Генераламі-адміраламі былі Ф.М.Апраксін (з 1708), А.І.Астэрман (1740—41), М.М.Галіцын (з 1756), вял. князі Павел Пятровіч (з 1762, пазней імператар Павел I), Канстанцін Мікалаевіч (з 1831), Аляксей Аляксандравіч (з 1883).
Літ.:
Дыгало В.А. Флот государства Российского: Откуда и что на флоте пошло. М., 1993. С. 234—244.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НТ Флавій (Flavius Valens; каля 328, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 9.8.378),
рымскі імператар з 364. Быў абвешчаны ў Канстанцінопалі Аўгустам і суправіцелем свайго брата Валентыніяна I; правіў ва ўсх.ч. Рымскай імперыі. У 367—369 перамог готаў на Ніжнім Дунаі, у 370—378 знаходзіўся ва ўсх. правінцыі, вёў войны з перс. царом Шапурам II. У 376 дазволіў вестготам, якіх выцеснілі гуны, пасяліцца ў рым.прав. Мёзія. У Адрыянопальскай бітве 378 войскі Валента пацярпелі паражэнне ад вестготаў, сам Валент загінуў.
рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію II начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межы Рым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н VIАнтонавіч
(23.8.1740, Пецярбург — 16.7.1764),
намінальны расійскі імператар [1740—41]. Праўнук Івана V, сын Ганны Леапольдаўны (пляменніца Ганны Іванаўны) і герцага Антона Ульрыха Браўншвейгскага. Наследнікам прастола прызначаны 16.10.1740. Пасля смерці Ганны Іванаўны рэгентам пры ім быў Э.Бірон, потым — маці. 25.11.1741 скінуты Лізаветай Пятроўнай, высланы разам з бацькамі, пасля пераведзены ў адзіночную турму, з 1756 — у Шлісельбургскую крэпасць. Забіты пры спробе В.Я.Міровіча вызваліць яго і абвясціць імператарам замест Кацярыны II. Было некалькі самазванцаў, якія выдавалі сябе за І. VI (апошні — у 1788).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́ГУЛА Гай Юлій Цэзар (Gaius Julius Caesar Caligula; 31.8.12, Анціум, цяпер г. Анцыо, Італія — 24.1.41),
старажытнарымскі імператар [37—41]. З дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў, пераемнік Тыберыя. Выхоўваўся ў ваен. лагеры свайго бацькі Германіка; мянушку Калігула атрымаў ад салдацкага абутку (лац. caligula літар. боцік), які насіў з дзяцінства. Праўленне К. вызначалася дэспатызмам, імкненнем да неабмежаванай улады, марнаваннем дзярж. сродкаў на гульні і відовішчы, што вяло да непамерных падаткаў і выклікала хваляванні сярод яўрэяў у г. Александрыя і ў Палесціне. Забіты ў выніку змовы трыбунаў прэтарыянскай гвардыі.