1. Адрэзак часу, у які што‑н. адбываецца або які чым‑н. абмежаваны. Перыяд росквіту. Гістарычны перыяд. Аднаўленчы перыяд. □ Камуністычная партыя кіравалася і кіруецца ленінскім вучэннем аб пераходным перыядзе ад капіталізму да сацыялізма.«Звязда».
2.Спец. Адрэзак часу, на працягу якога завяршаецца які‑н. паўторны працэс. Перыяд вагання. Перыяд абарачэння штучнага спадарожніка вакол Зямлі.
3.Спец. Час, на працягу якога адкладваюцца асадкі геалагічнай сістэмы; частка эры, якая дзеліцца ў сваю чаргу на эпохі. Ледніковы перыяд. Мелавы перыяд мезазойскай эры. Каменнавугальны перыяд палеазойскай эры. Сілурыйскі перыяд. Юрскі перыяд.
4. У матэматыцы — група лічбаў, якія нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці ў бесканечных дзесятковых дробах. Перыяд трыганаметрычнай функцыі.
5. У граматыцы — складаная сінтаксічная канструкцыя, часткі якой звязаны паміж сабой граматычна, лексічна і інтанацыйна.
6. У музыцы — пабудова, якая ўвасабляе закончаную музычную думку.
•••
Вегетацыйны перыяд — перыяд росту і развіцця расліны.
Інкубацыйны перыяд — скрыты перыяд хваробы ад моманту заражэння да паяўлення яе першых прыкмет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́ра, ‑ы, ж.
1. Рэальная або легендарная падзея, ад якой вядзецца летазлічэнне, а таксама адпаведная сістэма летазлічэння. Новая, або наша, эра ўмоўна пачынаецца з даты нараджэння міфічнага Ісуса Хрыста. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — Ужо ў V веку да нашай эры пісаў пра Калхіду Гіпакрат.Самуйлёнак.
2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга. І на трыбуну — насцеж дзверы! — Пад грамавы гвардзейскі кліч Жаданым сонцам новай эры Упэўнена ўзышоў Ільіч.Смагаровіч.Гэта [паэзія Маякоўскага] вялікая скарбніца ідэй, вобразаў і пачуццяў, сацыяльная і мастацкая прырода якіх звязана з новай эрай гісторыі чалавецтва — эрай сацыялістычнай рэвалюцыі і будаўніцтва камунізма.«Беларусь».
3. Буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі. Эры падзяляюцца на перыяды, а перыяды — на эпохі.
•••
Архейская (азойская) эра — самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Кайназойская эра — навейшая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Мезазойская эра — сярэдняя эра між палеазойскай і кайназойскай у геалагічнай гісторыі Зямлі.
Палеазойская эра — эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая папярэднічае мезазойскай.
Эазойская эра — другая найстаражытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
[Лац. aera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТВЕ́РЖЫЧЫ,
бескурганны могільнік і 2 селішчы зарубінецкай культуры, курганны могільнік 10—11 ст. каля в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці. Даследавалі ў 1950—60-я г. Ю.У.Кухарэнка і К.В.Каспарава. На бескурганным могільніку ўскрыта 97 пахаванняў з трупаспаленнем у авальных або круглых ямах (1 ст. да нашай эры — 1 ст. нашай эры). Знойдзена шмат ляпнога посуду, металічныя фібулы, буйныя шпількі, трапецападобныя падвескі, бранзалеты, скураны пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі і бляшкамі, і інш. На адным з селішчаў раскапана паўзямлянка памерам 4,8×3 м, заглыбленая ў зямлю на 0,7 м, з рэшткамі глінабітнай печы дыям. 0,65 м.
Бронзавыя шпілька і фібулы з бескурганнага могільніка Атвержычы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мелавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да мелу. Мелавыя распрацоўкі.
2. У састаў якога ўваходзіць мел; зроблены з мелу. Мелавыя горы.
3. Які колерам сваім нагадвае мел; белы. Мелавы твар.
4. Які мае адносіны да трэцяга геалагічнага перыяду мезазойскай эры. Мелавая фармацыя.
•••
Мелавы перыядгл. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АШУРНАСІРПА́Л II,
цар Асірыі ў 883—859 да нашай эры. Пакарыўшы з асаблівай жорсткасцю Паўн. Месапатамію, Паўн. Сірыю і Фінікію, умацаваў магутнасць Новаасірыйскай імперыі. Вядомы барэльефы з палаца Ашурнасірпала ў Калаху (цяпер гарадзішча Німруд каля аднайм. горада ў Іраку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ардо́вік
(лац. ordovices = назва кельцкага племені, што жыло ў Уэльсе ў часы Рымскай імперыі)
другі перыяд палеазойскайэры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТА́РЫО (Ontario),
возера ў ЗША і Канадзе, ніжняе ў сістэме Вялікіх азёраўПаўн. Амерыкі. Пл. 19,5 тыс.км². Даўж. 311 км, шыр. да 90 км. Глыб. да 237 м. Пл. водазбору каля 90 тыс.км². Праз р. Ніягара прымае сцёк азёраў, што ляжаць вышэй; з возера выцякае р.Св. Лаўрэнція. Антарыо — частка суднаходнага шляху, які злучае Атлантычны ак. з унутр. раёнамі ЗША і Канады. Суднаходныя каналы звязваюць Антарыо з воз.Эры (канал Уэленд) і р. Гудзон (каналы Асуіга і Эры). Ледастаў са снеж. да красавіка. Пасля збудавання плаціны на р.Св. Лаўрэнція (1958) Антарыо знаходзіцца ў падпоры. Буйныя парты: Таронта, Гамільтан, Кінгстан (Канада), Рочэстэр (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТУ,
група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн.чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ННЯ (Bologna),
горад на Пн Італіі, на р. Рэна, каля падножжа Паўн. Апенінаў. Адм. ц. правінцыі Балоння і вобласці Эмілія-Раманья. Ва ўзгорыстай мясцовасці з высокаразвітой сельскай гаспадаркай (сады і вінаграднікі). 395 тыс.ж. (1993). Займае выгаднае трансп. становішча на шляхах з Паўн. Італіі на Пд. Вузел чыгунак, аўтадарог; аэрапорт; злучаны суднаходным каналам з р. По. Машынабудаванне (у т. л. дакладнае), чорная металургія, хім., керамічная (вырабы з маёлікі), фармацэўтычная, лёгкая, харч., паліграф.прам-сць. Цэнтр атамных даследаванняў.
З канца 6 ст. да нашай эры Балоння (Фельсіна) сталіца этрускаў. У 4 ст. да нашай эры захоплена племем бояў (адсюль сучасная назва). З 189 да нашай эры Балоння — рым. калонія Банонія. На пач. 8 ст. захоплена лангабардамі, пазней была пад уладай франкаў, папы рымскага. У 1114 дамаглася статуса гар. камуны. У канцы 11 ст.засн.Балонскі універсітэт. У 1506—1860 (з перапынкам у 1796—1815) Балоння ў складзе Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. У 2-ю сусв. вайну адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Абрысы сярэдневяковай Балонні (вузкія прамыя вуліцы, дамы з аркадамі на 1-м паверсе, фасады гатычных палацаў) склаліся ў 11—15 ст. У цэнтры горада — плошчы Маджорэ і Нептуна з царквой Сан-Петроніо (14—17 ст.), «Палацам караля Энца» (1246), Палацца Камунале (13—15 ст.), Палацца дэль Падэста (13—15 ст.) і фантанам «Нептун» (1566). Комплекс раманскіх цэркваў 11—13 ст. Сан-Стэфана; нахіленыя дамы-вежы Торэ Гарызенда (1110), Торэ Азінелі (1009—1119); цэрквы Сан-Франчэска (13 ст.) і Сан-Даменіка (13—18 ст.); рэнесансавыя і барочныя дамы. Музеі: Нац. пінакатэка, Гар. музей, Галерэя сучаснага мастацтва. Захаваліся шматлікія некропалі этрускаў 6—4 ст. да нашай эры
Літ.:
Rubbi P. E. Guida alla Bologna d’oggi. Bologna, 1975.