Перанос цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя. Канвекцыя цяпла.// Водаабмен паміж верхнімі і ніжнімі слаямі ў акіянах, морах і азёрах, выкліканы змяненнем шчыльнасці вады, рознасцю тэмператур і салёнасці.
[Ад лац. convectio — прывоз, прынясенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Раздзел фізікі, які вывучае закон руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў; проціл. электрастатыка.
•••
Квантавая электрадынаміка — квантавая тэорыя электрамагнітнага поля і яго ўзаемадзеянняў з зараджанымі часціцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНО́МЕТР (ад грэч. manos рэдкі, няшчыльны + ...метр),
прылада для вымярэння ціску газаў ці вадкасцей. М. для вымярэння атм. ціску наз.барометрам, для вымярэння ціску газаў, ніжэйшага за атмасферны, — вакуумметрам.
Адрозніваюць М. вадкасныя. механічныя, электрычныя, іанізацыйныя і інш. У вадкасных ціск вымяраецца вышынёю слупка вадкасці (ртуці, вады, спірту), які ўраўнаважвае гэты ціск, у механічных — значэннем пругкай дэфармацыі спружыны або мембраны ці вагою грузу, у электрычных — зменаю эл. параметраў (эрс, току, супраціўлення, індуктыўнасці), прапарцыянальнай ціску. Эл. М. зручныя для вымярэння ціску на адлегласці. Дзеянне іанізацыйных М. заснавана на выкарыстанні ўплыву ціску газаў на іх іанізацыю. Для вымярэння рознасці ціскаў карыстаюцца дыферэнцыяльным манометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МУШАНЫЯ ВАГА́ННІ,
ваганні, якія ўзнікаюць у сістэме пад дзеяннем пераменнай знешняй сілы. Напр., ваганні мех. канструкцый пад дзеяннем пераменнай нагрузкі, мембраны тэлефона пад дзеяннем магн. поля і інш. Уласцівасці вымушаных ваганняў залежаць ад характару знешняй сілы і ўласцівасцей самой сістэмы.
Пад дзеяннем знешняй сілы ў сістэме адначасова ўзнікаюць уласныя ваганні і вымушаныя ваганні. Праз пэўны час уласныя ваганні затухаюць і ў сістэме ўсталёўваюцца вымушаныя ваганні. Амплітуда іх большае з павелічэннем амплітуды знешняй сілы і з памяншэннем трэння (супраціўлення) у сістэме пры мех. (электрычных) ваганнях і рознасці паміж частатой змены знешняй сілы і частатой уласных ваганняў. Пры супадзенні частаты знешняй сілы і частаты ўласных ваганняў настае рэзананс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эро́зія, ‑і, ж.
1. У геалогіі — разбурэнне горных народ, паверхні зямлі вадой, ільдом або ветрам. Ледніковая эрозія. Эрозія глебы.
2. У тэхніцы — разбурэнне паверхні металаў пад уздзеяннем механічных фактараў ці электрычных разрадаў.
3. У медыцыне — утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.
[Лац. erosio — раз’яданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электраме́трыя
(ад электра- + -метрыя)
сукупнасць прыёмаў і метадаў электрычных вымярэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электраэро́зія
(ад электра- + эрозія)
разбурэнне правадніка пад дзеяннем электрычных токаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
за́раваіза́рыва, ‑а, н.
Водбліск пажару, полымя, агнёў і пад. на небе. Зарава электрычных агнёў над гарадком пачало меркнуць, агні — радзець, а гарадок — траціць ад гэтага свае абрысы.Дуброўскі.Закончан бой, і зарыва пажару То ўспыхне, то суцішыцца ў акне.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАРА́ДУ ЗАХАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
адзін з асн. законаў прыроды, паводле якога алгебраічная сума зарадаў электрычных замкнутай (эл. ізаляванай) сістэмы застаецца нязменнай пры любых працэсах унутры гэтай сістэмы. Устаноўлены ў 18 ст.
Адкрыццё электрона ў канцы 19 ст. і пратона ў пач. 20 ст. даказала, што эл. зарад звязаны з часціцамі (з’яўляецца іх унутранай уласцівасцю) і ёсць цэлы лік, кратны зараду элементарнаму. З.з.з. — вынік захавання колькасці часціц у тых працэсах, дзе няма іх узаемапераўтварэнняў. Напр., пры электрызацыі макраскапічных цел зараджаныя часціцы пераносяцца з аднаго цела на другое. У фізіцы элементарных часціц, для якой характэрна ўзаемапераўтварэнне часціц, нараджэнне «новай» часціцы суправаджаецца знікненнем «старой» з такім жа зарадам або нараджэннем яшчэ адной часціцы з зарадам процілеглага знака (напр., працэс нараджэння пары часціца—антычасціца).