(лац. fortuna, ад Fortuna = імя багіні шчасця, лёсу, удачы ў старажытнарымскай міфалогіі)
лёс, удача, шчаслівы выпадак (напр. кола фартуны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
расшы́ва, ‑ы, ж.
Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарту́на, ‑ы, ж.
Кніжн.
1. Удача, поспех; шчаслівы лёс. Дземідзецкі адчуў, што фартуна, нарэшце, павярнулася да яго сваім тварам.Новікаў.
2.Уст. Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі.Пестрак.
[Лац. fortuna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шчаслівы. Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі Мне лёсам наканавана.Барадулін.Кастрычнік долю шчасную Прынёс у родны край.Астрэйка.Работай мірнай, шчаснай Заняты твой народ: Рабочы і калгаснік, Вучоны і пілот.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
glücklich
1.aшчаслі́вы, шча́сны, уда́лы, паспяхо́вы;
~e Réise! шчаслі́вай даро́гі!
2.adv шчаслі́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Везучы, аддаліць, адправіць куды-н., за межы чаго-н.
В. бярвенне з лесу.
В. дзяцей за горад.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выручыць, дапамагчы выбрацца з цяжкага становішча (разм.).
Вывез шчаслівы выпадак.
|| незак.выво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.
|| наз.вы́ваз, -у, м. (да 1 знач.) івы́вазка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым.вывазны́, -а́я, -о́е (паводле 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
благаславе́нны, ‑ая, ‑ае.
Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль.Чорны.[Марыя:] — Благаславенныя пад небам І матчын хлеб, і родны дом!Аўрамчык.//Высок.Шчаслівы, багаты. [Гогіберыдзе:] — Сям’я мая ціха і мірна жыве ў благаславеннай Кахетыі.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, прашто, абчым.
Тое, што і расказаць. Каму ж паведаць свае болі?Колас.Ходзіць садам садоўнік Шчаслівы між дрэў. А яны ў каралях вясны Нахіляюць прыгожыя шыі Да садоўніцкіх рук, Быццам хочуць паведаць пра што.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́дкий
1. сало́дкі;
2.перен. сало́дкі; (приятный) прые́мны;
сла́дкие ре́чи сало́дкія (прые́мныя) размо́вы;
3.перен. (о жизни, судьбе) разг. сало́дкі, шчаслі́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
fart, ~u
м.разм. удача; шчаслівы выпадак; фарт;
miał fart — яму пашчасціла; яму падфарціла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)