ІНСТЫТУ́Т (ад лац. institutum установа, устанаўленне),
1) назва навукова-даследчай ці навучальнай установы, якая дае вышэйшую адукацыю ў якой-н. галіне.
2) Сярэдняя навуч. ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання у дарэв. Расіі.
3) Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін (напр., І. грамадзянства); пэўная арганізацыя грамадскай дзейнасці і сац. адносін (напр., І. сям’і і шлюбу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
counsellor[ˈkaʊnsələ]n.
1. саве́тнік, кансульта́нт;
a marriage guidance counsellor кансульта́нт па пыта́ннях шлю́бу
2.AmE адвака́т
3.AmE выхава́льнік; выхава́льніца (у дзіцячым летнім лагеры)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
меты́с
(фр. métis, ад лац. mixtus = змешаны)
нашчадак ад шлюбу прадстаўнікоў розных рас.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Мула́т ’патомак ад шлюбу белых і неграў’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з італ.mulatto ці ісп., партуг.mulato < ісп.mulo, ’мул’, г. зн. ’байструк’. Мяркуецца, што ў раманскіх мовах — з араб.muwallad ’нечыстакроўны араб’ (Фасмер, 3, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сена́тар, ‑а, м.
Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус.смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус.мѣшанецъ (XVII ст.), польск.mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш.míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІМЕНЕ́Й,
у грэчаскай і рымскай міфалогіі бог шлюбу, сын Дыяніса і Афрадыты (ці Апалона і адной з муз). Яго ўяўлялі прыгожым юнаком з гірляндамі кветак і факелам у руцэ. Гіменей — спявак і музыкант, раптоўна памёр (ці страціў голас) на вяселлі Дыяніса. Каб увекавечыць Гіменея, яго імя абвяшчалі на вяселлях, а ўрачыстую песню ў гонар маладых наз. гіменей. У пераносным сэнсе вузы Гіменея — шлюб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІРА́Т (ад лац. levir дзевер),
шлюбны звычай, паводле якога ўдава была абавязана або мела права выйсці замуж за брата свайго памерлага мужа. Быў пашыраны ў многіх народаў у эпоху радавога ладу як перажытак групавога шлюбу. У перыяд распаду радавога ладу і ў класавым грамадстве доўгі час захоўваўся ў некаторых народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі, у яўрэяў і інш. Захаванню Л. садзейнічаў звычай калыму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wedlock
[ˈwedlɑ:k]
n.
1) шлюб -у m., жані́цьба f.
out of wedlock — бясшлю́бны, бяз шлю́бу, па-за шлю́бам, пазашлю́бны
2) сяме́йнае жыцьцё
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАКУМЕ́НТ (ад лац. documentum сведчанне, доказ),
1) дзелавая папера, што юрыдычна пацвярджае які-н. факт (напр., нараджэнне, узяцце шлюбу) ці права на што-н. (напр., дыплом, завяшчанне).
2) Афіц. пасведчанне асобы (напр., пашпарт).
3) Пісьмовыя помнікі пра гіст. падзеі.
4) Матэрыяльны носьбіт (папера, кіна- і фотаплёнка, магн. стужка і інш.) з запісанай на ім інфармацыяй, прызначанай для захоўвання і перадачы ў часе і прасторы.