саніта́рна-хімі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
саніта́рна-хімі́чны |
саніта́рна-хімі́чная |
саніта́рна-хімі́чнае |
саніта́рна-хімі́чныя |
| Р. |
саніта́рна-хімі́чнага |
саніта́рна-хімі́чнай саніта́рна-хімі́чнае |
саніта́рна-хімі́чнага |
саніта́рна-хімі́чных |
| Д. |
саніта́рна-хімі́чнаму |
саніта́рна-хімі́чнай |
саніта́рна-хімі́чнаму |
саніта́рна-хімі́чным |
| В. |
саніта́рна-хімі́чны (неадуш.) саніта́рна-хімі́чнага (адуш.) |
саніта́рна-хімі́чную |
саніта́рна-хімі́чнае |
саніта́рна-хімі́чныя (неадуш.) саніта́рна-хімі́чных (адуш.) |
| Т. |
саніта́рна-хімі́чным |
саніта́рна-хімі́чнай саніта́рна-хімі́чнаю |
саніта́рна-хімі́чным |
саніта́рна-хімі́чнымі |
| М. |
саніта́рна-хімі́чным |
саніта́рна-хімі́чнай |
саніта́рна-хімі́чным |
саніта́рна-хімі́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АКІСЛЕ́ННЕ ў хіміі,
працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл. Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл. Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.
т. 1, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЛІ́РАВАННЕ,
хімічная рэакцыя ўвядзення арылу (арыльнай групы) у малекулу арганічнага або неарганічнага злучэння. Рэагентамі арыліравання з’яўляюцца галагенвытворныя араматычных злучэнняў, араматычныя дыазазлучэнні і іншыя. Выкарыстоўваецца ў лабараторным і прамысловым арганічным сінтэзе, у вытворчасці фарбавальнікаў.
т. 2, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нітра́цыя
(ад гр. nitron = салетра)
хімічная рэакцыя замяшчэння вадароду нітрагрупай у арганічных злучэннях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛЯАЮА́НЬ,
горад на ПнУ Кітая, на р. Дунляахэ (бас. р. Ляахэ), у прав. Гірын. 354 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., хімічная, буд. матэрыялаў, тэкстыльная. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. ЦЭС.
т. 9, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pralnia
ж. пральня;
pralnia chemiczna — хімічная пральня; хімчыстка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРЫ́КА (Arica),
горад на Пн Чылі, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. правінцыі Арыка. 206,6 тысяч жыхароў (1993). Гандлёвы порт на Ціхім акіяне. Аэрапорт, чыгунка. Харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, веласіпедаў). Нафтаправод з Балівіі. Рыбалоўства. Марскі курорт. Турызм. Музей.
т. 2, с. 6
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕЁ (Maceió),
горад на ПнУ Бразіліі. Адм. ц. штата Алагоас. Засн. ў канцы 16 ст. Каля 548 тыс. ж. (1990). Порт на Атлантычным ак. (вываз цукру). Міжнар. аэрапорт. Чыг. станцыя. Прам-сць: харч., баваўняная, тэкст., цукр., хімічная. Ун-т.
т. 10, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кавалентная сувязь 11/96, гл. Хімічная сувязь
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА-ЗУ́ЕВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобласці. На рацэ Клязьма. Вядомы з канца 17 стагоддзя. 133,7 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вагоны, прыладабудаванне і інш.), хімічная (пластмасы) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
т. 2, с. 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)