гемаглабінапа́тыя

(ад гемаглабін + -патыя)

хваравіты стан чалавека, абумоўлены наяўнасцю ў эрытрацытах аднаго або некалькіх паталагічных гемаглабінаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

до́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Здохлы, мёртвы (пра жывёлу, насякомых). Дохлы кот. Дохлая мыш.

2. перан. Разм. Хілы, кволы, хваравіты. Справіў ён [Набілкін] сабе палатняны шацёр, .. сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямо́глы ’слабы, хваравіты’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Архаізм, параўн. ст.-чэш. nemohlý ’тс’, да магчы (Махэк₂, 395), параўн. немагчы́ ’недамагаць’, німагушчы ’слабы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нездоро́вый

1. нездаро́вы; (болезненный) хвараві́ты; (больной) хво́ры; (слабый) няду́жы;

2. (вредный) нездаро́вы;

нездоро́вый кли́мат нездаро́вы клі́мат;

нездоро́вые привы́чки нездаро́выя прывы́чкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

летаргі́я

(гр. lethargia)

хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

недалу́гі, недалу́жны разм.

1. (хваравіты) kränklich, schwächlich; hnfällig (няскладны, няўклюдны) plump, lnkisch, n geschickt; ngefüge (няскладны); nbeholfen (бездапаможны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

няду́жы, ‑ая, ‑ае.

Слабы фізічна; хваравіты. Рэдкія асобы заставаліся пры хатах: дзе бабулька старая з дзіцём, дзе нядужы дзядок. Гартны. Падкасіла старога настаўніка хвароба.. Ён два месяцы праляжаў у ложку і цяпер яшчэ быў нядужы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падупа́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які трохі запаў, уваліўся. Коні як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Лось.

2. Які пачаў занепадаць. Падупалая гаспадарка.

3. Слабы, хваравіты. Падупалы здароўем чалавек. // перан. Паніжаны; паслабелы. Падупалы настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы. Вецер парывіста і нечакана павярнуўся з усходу, узвіхрыў слупы пылу, прынёс са стэпу горкі пах дыму, затрос чахлыя кусты акацый. Хомчанка.

2. Хваравіты, кволы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кво́лы, -ая, -ае.

1. Фізічна слабы, хваравіты.

Кволае дзіця.

Кволае здароўе.

2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).

Кволыя парасткі.

Кволыя сыраежкі.

3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.

К. голас.

К. плач.

4. Недастаткова моцны; нетрывалы.

Кволае крэсла.

5. перан. Нязначны, малы.

Кволыя спадзяванні.

|| наз. кво́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)