Во́чарадзь ’чарга’ (Шн., 2, КТС, Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Інстр. I). Новае запазычанне з рус.о́чередь, аб чым сведчыць ужыванне гэтага слова толькі ў адзіным значэнні ’людзі, якія размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці для атрымання чаго-небудзь’, утойчас як у іншых значэннях ужываецца бел.чарга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
марнатра́вец, ‑траўца, м.
1.Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. Утойчас калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі.Майхровіч.
2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр.обридний, обрида, польск.obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш.obřidlivý. Утой жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тубарам, ст.-бел.тубаромъ ‘ноччу’: тубаром то ест в полню (ГСБМ). Няясна. Знешне падобна да архаічнага рус.ту́пора ‘ў тую пару, утойчас, калі’, што выводзіцца з *въ ты поры ‘ў тую пару’ (Анікін, РЭС, 9, 81). Параўн. тупраш, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тады́шні ’які існаваў задоўга да цяперашняга часу; той’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’тагачасны’ (Касп.). Укр.тоди́шний, тоді́шній, рус.тогда́шний, дыял.тады́шний, тады́шный ’папярэдні, тагачасны; той’, серб.-харв.та̀дашњи̑, славен.tedašnji ’тагачасны’. Да тады (гл.) з інфіксам першапачаткова экспрэсіўнага характару. Параўн. стараж.-рус.тъгдашьнии, тогдашнии ’які быў утойчас, тычыцца таго часу’, вядомыя з самых ранніх помнікаў (XI ст., Сразн.), што дазваляе лічыць названыя формы агульнымі для ўсходнеславянскіх і паўднёваславянскіх дыялектаў інавацыямі познепраславянскага перыяду.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАЕЛЬ, Лаел (Lyell) Чарлз (14.11. 1797, Кінардзі, Вялікабрытанія — 22.2.1875), англійскі геолаг, прыродазнавец. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1871). Скончыў Оксфардскі ун-т (1819). Угал.навук. працы «Асновы геалогіі» (т. 1—3, 1830—33) у процівагу пануючай утойчас тэорыі катастроф (гл.Катастроф тэорыя) распрацаваў вучэнне (актуалізм) аб павольных і бесперапынных зменах зямной паверхні пад уздзеяннем пастаянных геал. фактараў (атм. ападкі, цякучыя воды, вывяржэнне вулканаў і інш.). Актыўна падтрымліваў эвалюц. тэорыю Ч.Дарвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паку́льIIзлучн.
1. (утойчасяк) während, solánge;
пагавары́ з ім, паку́ль ён тут sprich mit ihm, solánge er da ist;
2. (датагочасу, пакуль) bis;
пачака́й, паку́ль ён пры́йдзе wárte, bis er kommt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лагчы́на, ‑ы, ж.
Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной учас паводкі рабілася як рака.Чарнышэвіч.Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папячы́цель, ‑я, м.
1.Той, хто ажыццяўляе папячыцельства (у 1 знач.) над кім‑н.
2.У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі. Пры стале на ўслоне сядзіць папячыцель вучэбнай акругі сенатар Павасільцаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лячуха ’люцэрна пасяўная, Medicago sativa L.’ (гродз., Кіс.). Да лячы́ць (гл.). Лексема з суфіксам ‑уха з’яўляецца памылковым перакладам лац.medic‑ago, якое нібыта ад medica ’лячэбныя зёлкі’, утойчас як лац. слова паходзіць ад Medus ’мідзійскі’ > mēdica (maedica) herba ’мідзійская канюшына’.