народ у краінах Б.Усходу, ЗША, краінах СНД і інш. 345 тыс.чал. (1983), у краінах СНД 25 тыс.чал. (1979). Гавораць на асірыйскай мове. Вернікі пераважна нестарыяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМЕ́ТА (франц. palmette),
арнаментальны матыў у выглядзе сім. стылізаванага веерападобнага ліста пальмы. У мастацтве Стараж.Усходу, антычнасці і наступных эпох выкарыстоўвалася ў арх. дэкоры (напр., у выглядзе акратэрыя) і дэкар.-прыкладным мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
містэ́рыя, ‑і, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме і краінах Старажытнага Усходу — тайныя рэлігійныя абрады ў гонар бажаства, у якіх маглі прымаць удзел толькі давераныя асобы.
2. Рэлігійная драма на біблейскія сюжэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.
[Ад грэч. mystērion — таінства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус.паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням.Palankin, франц.palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЙРА́ВАТА,
у стараж.-індыйскай міфалогіі прабацька сланоў. Паводле міфа, Айравата і яшчэ 7 сланоў (дыгаджы), з’явіўшыся на свет з шалупіння яйка Брахмы, сталі захавальнікамі 8 напрамкаў (краін) свету. Айравата — захавальнік усходу, лічыцца баявым сланом Індры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калья́н, ‑а, м.
У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чабурэ́к, ‑а, м.
Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу.Гроднеў.А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі.Лобан.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРГІ́ШЦІ I (1-я пал. 8 ст. да н.э.),
цар Урарту. У час яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Йу Празе,
адзін з буйнейшых маст. музеяў Чэхіі. Засн. ў 1818. У зборы музея творы стараж.еўрап. і чэш. мастацтва, мастацтва краін Д. Усходу, калекцыі па гісторыі т-ра, археалогіі, этнаграфіі, нумізматыцы, мінералогіі, заалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВА́Н (перс. канцылярыя, установа),
у мусульманскіх краінах у сярэдневякоўі падаткова-фін. ведамства. У Асманскай імперыі і некат. іншых краінах — рада пры кіраўніку дзяржавы. У некат. сучасных дзяржавах Б. і Сярэдняга Усходу — урадавыя ўстановы па адм. і суд. справах.