паба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго. Убачыць, сустрэць каго‑н. З самай раніцы мы таўкліся каля саўгаснай канцылярыі, каб як пабачыць загадчыка саўгаса. Нікановіч. Ахрэму хацелася пабачыць старшыню, дазнацца пра ўсё падрабязна, што там на вечар запланавана. Кавалёў.

2. каго-што. Убачыць многае. Малодшы брат.. паспеў пабываць ужо ў Заходняй Беларусі, пабачыў Бесарабію і недзе цяпер, мабыць вызваляе Румынію ад фашыстаў. Асіпенка. Твар стаў калючым, суровым, нібы пражыў Міколка доўгія дзесяткі год, усё перажыў, усё пабачыў на свеце. Лынькоў. // перан.; што, чаго і з дадан. сказам. Зазнаць, перажыць. Хоць шмат мы пабачылі гора За годы праклятай вайны, Але не хілілі ў пакоры Прад катам сваёй мы спіны. Астрэйка.

3. каго-што, з дадан. сказам і без дап. Успрыняць зрокам, убачыць; паглядзець на каго-што. [Ігнась] ужо нецярпліва чакаў, каб хутчэй пабачыць.. таемны багаж. Мурашка. Самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас.

4. што і без дап. Даведацца, упэўніцца ў чым‑н. [Маці:] — Пабачыш, застанецца.. [Андрэйка] на другі год. Гамолка. [Максім Сцяпанавіч:] — Ды не хвалюйся, калі ласка, пабачыш, усё будзе добра. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і наглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку. Сіняўскі. [Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе... Гартны. / (з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася. Пальчэўскі. Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну. Сяргейчык.

2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУДРАВЕ́Ц (Анатоль Паўлавіч) (н. 1.1.1936, в. Аколіца Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Настаўнічаў, працаваў у перыёдыцы, на Бел. радыё. З 1972 гал. рэдактар выд-ва «Мастацкая літаратура», з 1974 у апараце ЦК КПБ, у 1978—97 гал. рэдактар час. «Неман».

Друкуецца з 1960. Першы зб. апавяданняў «На зялёнай дарозе» (1968) вызначаецца праўдзівасцю, уменнем убачыць у чалавеку агульназначнае. У аповесці «Раданіца» (1971) ставіць праблему духоўных каштоўнасцей сучасніка, яго жыццёвай пазіцыі, адносін да мінулага і будучага. У кнігах «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976), «На балоце скрыпелі драчы» (1979), рамане «Сачыненне на вольную тэму» (1984, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Коласа 1986) адлюстраваў складаныя працэсы ў сучаснай вёсцы. Творчасць К. вылучаецца глыбокім псіхалагізмам, уменнем праз разгортванне падзей перадаць драматызм чалавечых характараў, творы адметныя дакладнасцю апісання жывых рэалій, побыту, прыроды, дзейных асоб. Аўтар кн. падарожных нарысаў «За чужымі далямі» (1981), сцэнарыяў маст. фільмаў «Асеннія яблыкі» (1975), «Раданіца» (1984, з Ф.​Коневым). На бел. мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж.​Свіфта, «Сібірскія апавяданні» У.​Іванава, раманы А.​Нурпеісава «Змрок» і «Нягоды», аповесць К.​Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А.​Тамсаарэ, кн. «Апошні прамень» У.​Караленкі, «На Іртышы» С.​Залыгіна і інш.

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1987;

Сачыненне на вольную тэму. Мн., 1985;

Смерць нацыяналіста: Аповесці, апавяданні. Мн., 1992;

Познія яблыкі: Аповесці і апавяданні. Мн., 1998.

Літ.:

Брыль Я. Пра здзіўленне і зайздрасць // Зб. тв. Мн., 1981. Т. 4;

Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984;

Фральцова Н. Каля родных вытокаў // Мастацтва Беларусі. 1985. № 11.

У.​В.​Гніламёдаў.

А.П.Кудравец.

т. 8, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падско́к, ‑у, м.

1. Скачок. Сабака плыў, а там, дзе было плытка, скакаў, робячы часам асабліва высокі падскок над сітнягамі, каб убачыць, дзе гаспадар. Караткевіч.

2. Разм. Прытанцоўванне. Пайшла «Лявоніха» з падскокам, Развёўшы рукі ў бакі. Чарняўскі.

3. у знач. прысл. падско́кам. Падскакваючы. Грыша схапіў кашулю і падскокам, вылецеў з пакоя. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціка́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць цікаўнага. У .. [Вінгеля] была нейкая падатлівасць, мяккасць, своеасаблівая цікаўнасць да ўсяго. Чорны. Людскую цікаўнасць можна лёгка зразумець: не толькі ў былой палескай глухамані, але наогул ва ўсёй Беларусі такія магутныя земснарады працуюць упершыню. Дадзіёмаў.

2. Жаданне, імкненне ўсё ўведаць, убачыць. Некалькі рабочых з цікаўнасцю пазіралі работу вадалазаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Homines amplius oculis, quam auribus credunt

Людзі болей вераць вачам, чым вушам.

Люди больше верят глазам, чем ушам.

бел. Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць.

рус. Лучше один раз увидеть, чем десять раз услышать.

фр. Il vaut mieux se fier à ses yeux qu’à ses oreilles (Лучше доверять глазам, чем ушам). Voir c’est croire (Увидеть ‒ поверить). Vu une fois, cru cent fois (Один раз увидишь, сто раз поверишь).

англ. Seeing is believing (Увидеть ‒ значит поверить).

нем. Die Ohren glauben anderen Leuten, die Augen glauben sich selbst (Уши верят другим людям, глаза ‒ самому себе).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Назор ’нагляд’ (Дуж-Душ.), параўн. у т. зв. духоўнай песні: Ай сынку мой, сынку, царь небесный! / Да с ким мяне, деву, покидаешь? / Да кому ты назор святый оставляешь? (магіл., Шн. 2, 615). Ад наверыць ’назіраць’ (Бел. каз. эпас, 53). Рус. назор ’нагляд, дазор’, укр. назоритиубачыць, заўважыць’; у іншых славянскіх мовах адпаведныя словы ад *zbreti ’глядзець’ маюць іншыя значэнні (чэш. názor ’погляд, думка’, серб.-харв. назор ’думка, погляд’, ’увага’ і пад.), што, відаць, сведчыць аб незалежным характары іх развіцця. Гл. зорыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ershen* vt

1) уба́чыць;

darus ist zu ~ з гэ́тага віда́ць…

2) абіра́ць, выбіра́ць;

den rchtigen ugenblick ~ вы́чакаць зру́чны мо́мант

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

believe [bɪˈli:v] v.

1. ве́рыць;

Don’t believe a word of him! Не вер ніводнаму яго слову!

2. ду́маць, меркава́ць, лічы́ць

make believe рабі́ць вы́гляд, прыкі́двацца;

believe it or not infml вер ці не вер;

seeing is believing уба́чыць – (зна́чыць) паве́рыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)